Скочкі
род раслін From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Скочкі[1], Гарлянка[2] (Sempervívum) — род кветкавых раслін сямейства Таўсцянкавыя (Crassulaceae).
Remove ads
Батанічнае апісанне
Шматгадовыя травяністыя расліны вышынёю да 40 см. Лісце мясістае, чаргаванае, ніжняе — у шчыльнай разетцы. Неквітучыя атожылкі ў выглядзе шарападобных разетак. Кветкі двухполыя, белыя, жоўтыя, ружовыя, чырвоныя ці пурпурныя ў шчыткападобна-мяцёлчатых суквеццях. Плод — лістоўка. Пасля плоданашэння расліна адмірае.
Арэал
Адрозніваецца каля 30 відаў. Пашыраны ў Еўразіі і Паўночна-Заходняй Афрыцы. На Беларусі сустракаюцца скочкі атожылкавыя (Sempervivum sobolifera), якія часта выдзяляюць у род Jovibarba, трапляюцца па сухіх пясчаных месцах у хваёвых лясах. Як дэкаратыўныя расліны вырошчваюць скочкі дахавыя (Sempervivum tectorum) і скочкі каўказскія (Sempervivum caucasicum).
Значэнне і выкарыстанне
Дэкаратыўныя, лекавыя, харчовыя, меданосныя расліны. Лісце і маладыя парасткі спажываюць як салату.
Зноскі
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 120. — 160 с. — 2 350 экз.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads