Таўсцянкавыя

From Wikipedia, the free encyclopedia

Таўсцянкавыя
Remove ads

Таўсцянковыя[1] (Crassulaceae) — сямейства кветкавых раслін.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Апісанне

Травяністыя расліны, сукулентныя, шматгадовыя ці аднагадовыя, з простымі, большай часткай без прылісткаў, сакавітымі лісточкамі. Кветкі звычайна ў коласападобных, гронкападобных, шчытападобных суквеццях, актынаморфныя, двухполыя, рэдка аднаполыя, кругавыя, у большасці выпадкаў з аднолькавым 4-5-6 і большым лікам членаў калякветніка (у абодвух кругах) і гінецэя, але ў два разы большым лікам у андрацэі. Вяночак раздзельнапялёсткавы, іншы раз спайнапялёсткавы. Пладалісцікі свабодныя ці зрастаюцца паміж сабой у большай ці меншай ступені. Завязь верхняя. Пры аснове пладалісцікаў знаходзяцца лускі — нектарнікі.

Расліны энтамафільныя, некаторыя арнітафільныя. Кветаложа часта сподачкапашыранае. Плод — многалістоўка, рэдка каробачкападобны. Лісце можа ўтрымліваць таксічныя для хатніх жывел гліказіды[2].

Remove ads

Пашырэнне

Сямейства ўтрымлівае да 35 родаў і 1500 відаў. Шырока распаўсюджаны (акрамя Палінезіі і Аўстраліі), але сканцэнтраваны ў асноўным у Паўднёвай Афрыцы. У Рэспубліцы Беларусь сямейства таўсцянкавых прадстаўлена 4 родамі і каля 11 відамі.

Роды

Сямейства налічвае 39 родаў:

  • Adromischus Lem.
  • Aeonium Webb & Berthel.
  • Afrovivella A.Berger
  • Aichryson Webb & Berthel.
  • Cotyledon L.
  • Crassula L.
  • Cremnophila Rose
  • Diamorpha Nutt.
  • Dudleya Britton & Rose
  • Echeveria DC.
  • Graptopetalum Rose
  • ×Graptoveria G.D.Rowley — гібрыд Graptopetalum × Echeveria
  • Hylotelephium H. Ohba
  • Hypagophytum A. Berger
  • Jovibarba (DC.) Opiz
  • Kalanchoe Adans.
  • Kungia K.T.Fu
  • Lenophyllum Rose
  • Meterostachys Nakai
  • Monanthes Haw.
  • Ohbaea V.V.Byalt & I.V.Sokolova
  • Orostachys Fisch.
  • Pachyphytum Link et al.
  • ×Pachyveria Haage & Schmidt — гібрыд Pachyphytum × Echeveria
  • Perrierosedum (A. Berger) H. Ohba
  • Phedimus Raf.
  • Pistorinia DC.
  • Prometheum (A. Berger) H. Ohba
  • Pseudosedum (Boiss.) A. Berger
  • Rhodiola L.
  • Rosularia (DC.) Stapf
  • Sedum L. Расходнік
  • Sempervivum L. Скочкі
  • Sinocrassula A.Berger
  • Thompsonella Britton & Rose
  • Tillaea L.
  • Tylecodon Toelken
  • Umbilicus DC.
  • Villadia Rose

Паводле сайта The Plant List на 2013 год, у сямейства ўваходзяць 50[3] родаў і 1482 віды.

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 145. — 160 с. 2 350 экз.
  2. Таўсцянкавыя Архівавана 17 чэрвеня 2017. на сайце The Plant List (англ.) (лац.) (Праверана 31 мая 2016)
Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads