Скяпнянскі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Жлобінскім раёне Гомельскай вобласці БССР From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Скяпня́нскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Жлобінскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — вёска Скепня.

Хуткія факты Скяпнянскі сельсавет, Краіна ...

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Жлобінскага раёна Бабруйскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Жлобінскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. З 28 чэрвеня 1939 года сельсавет у складзе Стрэшынскага раёна, з 17 снежня 1956 года — у складзе Жлобінскага раёна. 1 снежня 1966 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Пірэвіцкага сельсавета[1].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 6 населеных пунктаў: Баравуха, Малінаўка, Нясоеў Бор, Скепня, Сухі Востраў і Шчытнае.

Remove ads

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 1 снежня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 1 (1159).

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads