Пірэвіцкі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Жлобінскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Пірэ́віцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Жлобінскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Пірэвічы.

Хуткія факты Пірэвіцкі сельсавет, Краіна ...

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Жлобінскага раёна Бабруйскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Жлобінскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. 11 лютага 1960 года ў склад сельсавета з Стараруднянскага сельсавета перададзена вёска Рудзенка[1]. 1 снежня 1966 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Скяпнянскага сельсавета (6 населеных пунктаў: Баравуха, Малінаўка, Нясоеў Бор, Скепня, Сухі Востраў і Шчытнае)[2]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Пірэвіцкага сельсавета 14 населеных пунктаў[3]. 11 мая 1986 года скасаваны пасёлак Нясоеў Барок[4].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2040 чалавек[5], з іх 92,1 % — беларусы, 4,4 % — рускія, 2,4 % — украінцы[6]; паводле перапісу 2019 года — 1722 чалавекі[7].

Remove ads

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 лютага 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 4.
  2. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 1 снежня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 1 (1159).
  3. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. Мн.: Беларусь, 1974. — С. 86. — 248 с. 10 000 экз.
  4. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 11 мая 1986 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1986, № 20 (1862).
Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads