Славамір Адамовіч
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Славамі́р Ге́нрыхавіч Адамо́віч (нар. 8 сакавіка 1962, станц. Унежма, Анежскі раён, Архангельская вобласць) — беларускі паэт , грамадскі дзеяч, адзін з заснавальнікаў Таварыства маладых літаратараў «Тутэйшыя», лідар арганізацыі «Правы рэванш», сябра «Таварыства вольных літаратараў»[2], актывіст Руху салідарнасці «Разам»[3].
Remove ads
Біяграфія
Бацькі — Генрых Адамовіч і Юзэфа Чантарыцкая. Скончыў 8 класаў Будслаўскай школы (1977), Свірскае СПТВ-17 (1979). Працаваў у Казахстане, пасля ў саўгасе «Будслаўскі». У 1980—1982 служыў у Савецкай арміі. Працаваў на Беларускай чыгунцы, на станкабудаўнічым заводзе імя Кірава ў Мінску. У 1986—1992 вучыўся на філфаку БДУ; у 1991—1995 працаваў у «Настаўніцкай газеце». Член Саюза беларускіх пісьменнікаў (з 1999).
С. Адамовіч — адзін са стваральнікаў Таварыства маладых літаратараў «Тутэйшыя»[4].
У сярэдзіне 1990-х — лідар праварадыкальнай арганізацыі «Правы рэванш», якая аб’ядноўвала ў асноўным творчых людзей, прыхільнікаў беларускай гісторыі і эпатажнага сучаснага беларускага мастацтва.
У 1996 г. атрымаў літаратурную прэмію «Гліняны вялес», заснаваную ў 1993 г. «Таварыствам Вольных Літаратараў», за зборнік вершаў «Каханне пад акупацыяй»[5].
У лістападзе 1995 г. напісаў верш «Убей президента!», за які быў арыштаваны 6 красавіка 1996 г. У турме КДБ трымаў сухую галадоўку. У зняволенні вёў дзённік, які затым выйшаў асобнай кніжкай «Турэмны дзённік». Праз 10 месяцаў, 7 лютага 1997 г., выпушчаны пад падпіску аб нявыездзе. Пакаранне, да якога прыгаварыў Славаміра Адамовіча суд, фактычна абмяжоўвалася тым тэрмінам, які ён ужо адбыў у зняволенні.
У жніўні 1997 на адным з апазіцыйных мітынгаў публічна зашыў сабе рот у знак пратэсту супраць ціску ўладаў на незалежныя СМІ і незалежных журналістаў.
У 2000 знаходзіўся ў ЗША, працаваў на будоўлях Нью-Ёрка. Уваходзіў у склад Цэнтральнай Рады Беларускай Партыі Свабоды. З 2002 па 2009 жыў у Нарвегіі ў горадзе Будзё (Bodø). У Нарвегіі атрымаў палітычны прытулак[6]. У ліпені 2009 вярнуўся на Беларусь.
Жыве ў Беларусі і ў Нарвегіі.
Прымаў удзел у мітынгу супраць вынікаў прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня 2010 г. у Мінску. Затрыманы і пакараны адміністрацыйным арыштам на 15 сутак па арт. 23.34 ч.1 КаАП РБ — «парушэнне парадку арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў»[7].
Remove ads
Бібліяграфія
- «Кальварыйскія клёны» (Мінск, 1990)
- «Зямля Ханаан» (Полацк, 1993)
- «Зваротныя правакацыі» (Полацк, 1994)
- «Каханне пад акупацыяй» (Мінск, 1996)
- «Спіраль Бруна» (Мінск, 1997)
- «Плавільшчыкі расы»(недаступная спасылка) (Вільнюс, 1999)
- «Турэмны дзённік» (Мінск, 2001)
- «Рым» (Мінск, 2011)
- «Цана Еўропы, альбо Гісторыі Вільмана» (2016)
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads