Славацкая Савецкая Рэспубліка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Слава́цкая Саве́цкая Рэспу́бліка (славацк.: Slovenská republika rád, венг.: Szlovák Tanácsköztársaság) — дзяржава ў паўднёвай і ўсходняй Славакіі са сталіцай у Кошыцах, якая праіснавала з 16 чэрвеня па 7 ліпеня 1919 года. Дзяржаву ўзначальваў чэшскі журналіст Антанін Янаўшак.
Remove ads
Пасля стварэння ў 1918 годзе новай дзяржавы Чэхаславакія яе армія атрымала прыказ узяць пад кантроль усю тэрыторыю Славакіі. Але гэтаму супрацьдзейнічала Чырвоная гвардыя (узброеныя сілы Венгерскай Савецкай Рэспублікі), якая заняла паўднёвую частку Славакіі і садзейнічала стварэнню Славацкай Савецкай Рэспублікі, якая была абвешчаная ў рамках Венгерскай Сацыялістычнай Федэратыўнай Савецкай Рэспублікі.
Пасля таго, як Чырвоная гвардыя была вымушаная павярнуцца ў Венгрыю, армія Чэхаславакіі заняла тэрыторыю Славацкай Савецкай Рэспублікі, тым самым спыніўшы існаванне гэтай дзяржавы.
Remove ads
Гл. таксама
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads