Славенскі сельсавет (Шклоўскі раён)
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Шклоўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Славе́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2011 года вёска[1]) Малыя Славені.
Remove ads
Гісторыя
Утвораны 20 жніўня 1924 года як Славенскі (Вялікаславенскі) сельсавет у складзе Копыскага раёна Аршанскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Вялікія Славені. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Копыскім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Шклоўскага раёна БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Мікіцініцкага сельсавета[2]. 11 сакавіка 1960 года да сельсавета далучана частка скасаванага Гарадзецкага сельсавета (9 населеных пунктаў: вёскі Валосавічы, Гоцішча, Залешча, Кучарына, Любінічы, Ржаўцы, Сасноўка, Стараселле і пасёлак Любінічы)[3]. У сакавіку 1977 года скасавана вёска Зароўе[4]. Да 2005 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Малыя Славені. 22 лютага 2012 года ў склад Александрыйскага сельсавета перададзены 2 населеныя пункты (вёскі Новыя Стайкі і Старыя Стайкі)[5].
Remove ads
Насельніцтва
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (20 населеных пунктаў) — 1953 чалавекі[6], з іх 95,8 % — беларусы, 3,0 % — рускія, 0,9 % — украінцы[7]; паводле перапісу 2019 года (18 населеных пунктаў) — 1292 чалавекі[8].
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads