Гарадзецкі сельсавет (Шклоўскі раён)

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Шклоўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Гарадзе́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2011 года вёска)[1] Гарадзец.

Хуткія факты Гарадзецкі сельсавет, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Шклоўскага раёна Магілёўскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Шклоўскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Магілёўскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Зарэчна-Шклоўскага сельсавета[2]. 11 сакавіка 1960 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Славенскага (9 населеных пунктаў: вёскі Валосавічы, Гоцішча, Залешча, Кучарына, Любінічы, Ржаўцы, Сасноўка, Стараселле і пасёлак Любінічы) і Фашчаўскага (7 населеных пунктаў: вёскі Вялікае Зарэчча, Гарадзец, Заходы, Малое Зарэчча, Новыя Чамаданы, Путнікі і Хадулы) сельсаветаў[3].

22 кастрычніка 1963 года ўтвораны зноў у Шклоўскім раёне Магілёўскай вобласці БССР у складзе 17 населеных пунктаў (13 населеных пунктаў Фашчаўскага сельсавета: Аўгустова, Башкіраўка, Вялікае Зарэчча, Гарадзец, Гарадок, Заходы, Княжыцы, Крывель, Малое Зарэчча, Новыя Чамаданы, Путнікі, Слабодка і Хадулы, і 4 населеных пунктаў Гарадзішчанскага сельсавета: Акунёўка, Лысая Гара, Рудня і Царковішча)[4]. 8 мая 1968 года ў склад Гарадзішчанскага сельсавета вернуты 4 населеныя пункты (Акунёўка, Лысая Гара, Рудня і Царковішча)[5]. 14 снежня 2007 года ў склад горада Шклоў уключана вёска Малое Зарэчча[6], 20 лістапада 2013 года — вёска Вялікае Зарэчча[7].

Remove ads

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (12 населеных пунктаў) — 1271 чалавек[8], з іх 95,7 % — беларусы, 3,7 % — рускія, 0,6 % — украінцы[9]; паводле перапісу 2019 года (11 населеных пунктаў) — 781 чалавек[10].

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads