Славонія
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Славо́нія (харв.: Slavonija) — гістарычная вобласць на ўсходзе Харватыі. Размешчана паміж рэкамі Савай, Дравай і Дунаем і лічыцца жытніцай Харватыі.


Геаграфія
Поўнач, поўдзень і ўсход Славоніі з'яўляюцца пераважна раўнінай Сярэднедунайскай нізіны. На захадзе і ў цэнтральнай частцы размешчаны невялікі горны масіў з вяршынямі Папук (953 м), Дзіль (461 м) і Псунь (984 м). Яна распасціраецца з захаду на ўсход паміж Дравай, якая ўтварае мяжу з Венгрыяй на поўначы, Савай, якая ўтварае мяжу з Босніяй і Герцагавінай на поўдні, і Дунаем, які ўтварае мяжу з Сербіяй на ўсходзе. Заходняя мяжа Славоніі чыста геаграфічна неазначальная.
Этнічны склад насельніцтва
Большасць насельніцтва складаюць харватаў, самай буйной нацыянальнай меншасцю з'яўляюцца сербы. Апроч іх у Славоніі пражывае мноства нешматлікіх этнічных груп.
Паводле перапісу насельніцтва 2001 года, насельніцтва Славоніі па асобных жупаніях падзяляецца на наступныя прапорцыі:
- Віравіціцка-Падраўская жупанія: 89,47 % харваты, 7,08 % сербы, 0,27 % венгры, 0,25 % албанцы, 0,10 % чэхі
- Осіецка-Бараньская жупанія: 83,89 % харваты, 8,73 % сербы, 2,96 % венгры, 0,65 % славакі, 0,30 % цыгане, 0,29 % немцы, 0,26 % албанцы, 0,15 % славенцы, 0,12 % баснійцы, 0,11 % чарнагорцы, 0,10 % яўрэі
- Пожажска-Славанская жупанія: 88,68 % харваты, 6,54 % сербы, 0,92 % італьянцы, 0,90 % чэхі, 0,26 % венгры, 0,17 % албанцы, 0,14 % славакі
- Бродска-Пасаўская жупанія: 93,98 % харваты, 3,02 % сербы, 0,33 % цыгане, 0,21 % баснійцы, 0,18 % украінцы, 0,16 % албанцы
- Вукаварска-Срэмская жупанія: 78,27 % харваты, 15,45 % сербы, 1,00 % венгры, 0,88 % русіны, 0,65 % славакі, 0,56 % баснійцы, 0,24 % албанцы, 0,23 % украінцы
Найбуйнейшыя гарады
Паводле перапісу насельніцтва 2001 года, найбуйнейшымі гарадамі Славоніі з'яўляюцца:
- Осіек — 114 616
- Славанскі-Брод — 64 612
- Вінкаўцы — 35 912
- Вукавар — 31670
- Джакава — 30 092
- Пожага — 28 201
- Віравіціца — 22 618
- Нашыцы — 17 320
- Жупанья — 16 383
- Нова-Градзішка — 15 833
Remove ads
Адміністрацыйны падзел
Тэрыторыя Славоніі адміністрацыйна падзелена на пяць жупаній:
Remove ads
Гісторыя

Гл. таксама
- Харвацкі дэмакратычны саюз Славоніі і Баранова
- Трохадзінае каралеўства
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Славонія
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads