Севяране

усходнеславянская этнічная група From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Севяра́не, север (ст.-слав: сѣверо, сѣверъ[1], сѣверы) — усходнеславянскае этнапалітычнае аб'яднанне (правадырства).

Хуткія факты Севяране, Саманазва ...
Remove ads

Насялялі тэрыторыі па Дзясне, Сейму, Суле, межавалі на захадзе з палянамі і дрыгавічамі, на поўначы з радзімічамі і вяцічамі, на усходзе і поўдні з качавымі плямёнамі. У VIIIX стст. для іх характэрны помнікі валынцаўскага тыпу  (руск.) і роменска-боршаўскай культуры: бескурганныя і курганныя могільнікі з трупаспаленнем, гарадзішчы і селішчы з ляпной і ганчарнай керамікай, з канца XXII стст. — курганныя могільнікі з трупапалажэннем на гарызонце. Характэрныя племянныя адзнакі — спіралепадобныя і прамянёвыя скроневыя кольцы, пласціністыя галаўныя венчыкі. У VIII—пачатку IX стст. севяране плацілі даніну хазарам. У канцы IX ст. заходнія севяране разам з палянамі ўвайшлі ў склад Кіеўскай Русі, усходнія захоўвалі адносную аўтаномію да канца X ст. У XIXII стст. севяране складалі значную частку насельніцтва Чарнігаўскай зямлі. У 907 г. удзельнічалі ў паходзе Алега на Візантыю. Упамінаюцца ў «Аповесці мінулых гадоў» пад 884, 885, апошні раз пад 1024 гг. Найбуйнейшыя гарады Чарнігаў, Ноўгарад-Северскі, Сноўск, Пуціўль, Курск і інш.

Remove ads

Гл. таксама

Крыніцы

Loading content...

Літаратура

Спасылкі

Loading content...
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads