Сланаягаднікавыя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сланаягаднікавыя[1] (Haloragáceae) — сямейства двухдольных раслін, якое ўваходзіць у парадак Каменяломнікакветныя і ўключае ў сябе 9 родаў і каля 145 відаў. Прадстаўнікі сямейства распаўсюджаныя па ўсім зямным шары, пры гэтым найбольшая разнастайнасць відаў назіраецца ў Паўднёвым паўшар’і.
Remove ads
Біялагічнае апісанне
Сланаягаднікавыя — водныя, балотныя, часам наземныя травы, асобныя прадстаўнікі якіх набліжаюцца да паўкустарнічкаў.
Лісце чарговае, супраціўнае або кальчаковае, рознай формы і памераў.
Кветкі дробныя, анемафільныя, сабраныя ў верхавінныя суквецці або сядзячыя ў пазухах лісця, радзей аднаполыя або двухполыя.
Плады дробныя, арэхападобныя або касцянкападобныя.
Роды
- Glischrocaryon
- Gonocarpus
- Haloragis
- Haloragodendron
- Laurenbergia
- Meziella
- Myriophyllum — Шышняк
- Proserpinaca
- Vinkia
Зноскі
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 146. — 160 с. — 2 350 экз.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads