Шышняк
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Шышня́к[1][2][3] (Myriophyllum) — род кветкавых раслін сямейства Сланаягаднікавыя (Haloragaceae).
Remove ads
Батанічнае апісанне
Шматгадовыя водныя травяністыя расліны з паўзучым карэнішчам. Сцябло трубчастае, галінастае, аблісцелае. Лісце перыста-раздзельнае, рэдка суцэльнае, кальчаковае. Кветкі дробныя, белаватыя, ружаватыя, у рэдкіх верхавінкавых каласках, якія выступаюць з вады. Плод распадаецца на 4 касцянкі. Корм для рыб і птушак. Некаторыя віды вырошчваюць у акварыумах.
Арэал і экалогія

Род налічвае каля 40 відаў[1]. Пашыраны ўсюды. На тэрыторыі Беларусі 2 віды: шышняк каласавы, ці каласісты (Myriophyllum spicatum) і шышняк мутоўчаты, ці шышняк кальчаковы (Myriophyllum verticillatum). Трапляюцца ў рэках, азёрах, старыцах на глыбіні да 2 метраў, часта ўтвараюць зараснікі.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads