Сланечнік

род раслін From Wikipedia, the free encyclopedia

Сланечнік
Remove ads

Сланечнік[1], сонечнік[2] (Helianthus) — род кветкавых раслін сямейства Астравыя (Asteraceae). Адзін з шматлікіх у гэтым сямействе. Налічваецца каля 70 відаў, род паходзіць з Паўночнай Амерыкі.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Батанічнае апісанне

Аднагадовыя і шматгадовыя травяністыя расліны. Звычайна, у залежнасці ад віду, вырастае вышынёю ў 50—390 см і нават болей. Мае грубае і валасістае сцябло, якое ў канцы мае разгалінаванне (сустракаецца звычайна ў дзікіх відаў). Лісце расце сіметрычна, калючае, яйцападобнай, або ў выглядзе сэрца, формы. На канцы сцябла знаходзіцца адзіночнае суквецце — кошык, якое ўвесь час накіравана да сонца, такім чынам сланечнік кіруе за сонцам з усходу на захад. Плод — сямянка.

Remove ads

Значэнне і выкарыстанне

Ужываецца ў харчовай прамысловасці (з яго насення робяць напрыклад сланечнікавы алей), а таксама хімічнай. У Амерыцы і Еўропе сланечнік вельмі часта выкарыстоўваецца як дэкаратыўная расліна.

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 62. — 160 с. 2 350 экз.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads