Слаўгарадскі парк

From Wikipedia, the free encyclopedia

Слаўгарадскі парк
Remove ads

Сла́ўгарадскі парк — помнік садова-паркавага мастацтва ў горадзе Слаўгарад Магілёўскай вобласці Беларусі. Заснаваны ў канцы XVIII стагоддзя ў сутоку рэк Сож і Проня.

Хуткія факты Слаўгарадскі парк, Асноўная інфармацыя ...
Remove ads

Апісанне

Thumb
Вежа сядзібы Галіцыных у парку

Парк пейзажнага тыпу. Абмяжоўваўся лясным масівам; прарэзаны 3 ярамі, паўднёвы быў мяжой пладовага саду, што прымыкаў да парку. Асноўныя паркавыя кампазіцыі размяшчаліся абапал сярэдняга вялікага яра, на дне якога плацінамі была створана сістэма вадаёмаў са штучнымі каскадамі. Па берагах і плацінах былі дарожкі, раслі групы дрэў і кустоў.

Кампазіцыю парку складалі газон, кветнікі, грот, скульптура, тэхнічныя збудаванні. У паўночнай частцы было гарадзішча, пазней замак, на месцы якога пастаўлены палац (не захаваўся). У парку пераважаюць мясцовыя лісцевыя пароды дрэў, з экзотаў растуць ясень пенсільванскі (форма аўкубалістая), ясень звычайны (форма драбналістая).

Слаўгарадскі парк моцна пашкоджаны.

Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads