Следнева (Сафонаўскі раён)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Следнева (руск.: Следнево) — вёска ў Смаленскай вобласці Расіі, у Сафонаўскім раёне. Насельніцтва — 4 жыхары (2007)[2].
Remove ads
Геаграфія
Размешчана ў цэнтральнай частцы вобласці за 7 км на захад ад горада Сафонава, за 0,5 км на поўдзень ад аўтадарогі M1, на беразе ракі Пярэмча. За 3,5 км на паўночны захад ад вёскі чыгуначная станцыя Вышагор на лініі Масква — Мінск. Уваходзіць у склад Вышагорскага сельскага паселішча.
Гісторыя
Згадваецца ў пісцовых кнігах XVII ст. як маёнтак[3].
У гады Вялікай Айчыннай вайны вёска была акупавана нямецкімі войскамі ў верасні 1941 года, вызвалена ў 1943 годзе.[4]
Вядомыя асобы
- 16 лютага 1893 года ў вёсцы, у былым маёнтку Аляксандраўскае нарадзіўся савецкі ваенны дзеяч, Маршал Савецкага Саюза Міхаіл Мікалаевіч Тухачэўскі.
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads