Слонімская аўстэрыя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Слонімская аўстэрыя — будынак у Слоніме, размешчаны па вул. Савецкай, 10. Пабудавана ў 2-й палове XVIII ст. з цэглы як заезны дом пры палацы слонімскага старосты М. К. Агінскага. Помнік архітэктуры барока.

Remove ads
Архітэктура
Спачатку 2-павярховы (ў ХХ ст. надбудаваны 3-й паверх, завершаны 2-схільным дахам). Галоўны фасад прамавугольнага ў плане будынка раскрапаваны буйнамаштабнымі руставанымі лапаткамі і расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі.
Палавіна 1-га паверха была адведзена пад гасціную, перакрытую 4 ветразевымі скляпеннямі з цэнтральнай апорай. Пад гэтай часткай дома размешчаны шырокія скляпеністыя падвалы. Цэнтральная лесвіца вядзе з вузкага вестыбюля на 2-і жылы паверх. Цяпер у будынку размешчана навучальная ўстанова.
Remove ads
Літаратура
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Слонімскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 2004.— 752 с. — стар. 679.
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Слонімская аўстэрыя
- Слонімская аўстэрыя на сайце «Архіварта»
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads