Слоўвец

колішняя вёска, цяпер у межах Мінска From Wikipedia, the free encyclopedia

Слоўвецmap
Remove ads

Сло́ўвец — колішняя вёска на беразе ракі Слоўці (Дражні), цяпер у межах горада Мінска.

Thumb
Раён вёскі Слоўвец, 2019 г.
Remove ads

Гісторыя

Thumb
План горада Менска, 1923 г.

На карце генеральнага межавання Мінскай губерні 1800 года пазначаныя засценкі Верхаслоўсць (руск.: Верхословсть) на правым беразе ракі і Слоўць (руск.: Словць) на левым беразе[1]. Засценак Верхаслоўць быў уласнасцю менскага Петрапаўлаўскага манастыра, 2 двары, 12 жыхароў[2]. У канцы XIX стагоддзя вёска Слоўвец на 2 двары ў Сеніцкай воласці Мінскага павета, таксама карчма пры гасцінцы з Мінска да Трасцянца. У 1917 годзе хутар Слоўсць, 1 двор, 5 жыхароў, усе беларусы[3].

Дамы вёскі абазначаліся на карце 1930-х гадоў. У часе рэпрэсій у 1937 годзе былі асуджаныя да 10 і 7 гадоў лагераў два ўраджэнцы вёскі[4][5]. Вёска знікла пасля Другой сусветнай вайны. Цяпер тэрыторыя вёскі ў межах Заводскага раёна Мінска, на яе месцы мемарыяльны знак «Беларусь партызанская».

Remove ads

Зноскі

  1. ПГМ Мінскага павета Мінскай губерні (1800 год). mapy.by. Архівавана з першакрыніцы 19 траўня 2020. Праверана 19 траўня 2020.
  2. Мякота Андрэй Іванавіч (1898). by.openlist.wiki. Архівавана з першакрыніцы 29-08-2019. Праверана 29-08-2019.
  3. Мякота Антон Іванавіч (1900). by.openlist.wiki. Архівавана з першакрыніцы 29-8-2019. Праверана 29-8-2019.
Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads