Дражня (рака)
рака ў Мінску, цяпер пераважна ў калектары From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дра́жня (Дра́жна, Дра́жніца), Слоўць — рака ў Мінску, левы прыток Свіслачы, у наш час пераважна ў калектары «Дражня», даўжыня 10,5 км[1].
Remove ads
Агульнае
Выток у цяперашнім лесапарку «Сцяпанка» паміж Лесапаркавай вуліцай і Геалагічным праездам, далей рака цякла да Ключавай вуліцы, пасля чаго пад прамым вуглом заварочвала на поўдзень у бок вуліц Солтыса і Алтайскай. Уздоўж Алтайскага завулку рака праступае і цяпер. У раёне дарогі на Магілёў (цяпер Партызанскі праспект), дзе месцілася вёска Слоўвец, рака мела назву Слоўць. Праз падземнае цячэнне Дражні ўзнікалі цяжкасці пры будаўніцтве станцыі метро Магілёўская[2][3]. Упадае ў Свіслач у раёне вёскі Падлоссе, перад гэтым праходзіць цераз станцыю аэрацыі[4].
Remove ads
Гісторыя
Гістарычна на рацэ стаялі такія населеныя пункты: Дражня, Яхімава, Барсукі, Слоўвец, фальварак Забалоцце. Рака знікае з карт у 1960-я гады, змяшчаецца ў калектар.
Зноскі
- Корреспондент «НГ» спустился в дождевой коллектор вслед за диггером (руск.). sb.by (27 лютага 2015).
- Реки и озёра Минска вчера и сегодня (руск.). poshyk.info (23 лютага 2018).
- Реки-призраки затопляют станции метро и улицы Минска (руск.)(недаступная спасылка). minsknews.by (18 лютага 2014). Архівавана з першакрыніцы 18 студзеня 2021.
- Карта Мінска 1916 года (польск.).
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads