Слуцкая брама

From Wikipedia, the free encyclopedia

Слуцкая брамаmap
Remove ads

Слу́цкая бра́ма — помнік архітэктуры 16 ст. у Нясвіжы, стаіць на дарозе, што злучае Нясвіж са Слуцкам.

Хуткія факты Слуцкая брама, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Thumb
Выгляд збоку

Стаяла ў абарончым гарадскім вале на дарозе, што звязвала Нясвіж са Слуцкам. Пабудавана разам з абарончай гарадской сістэмай у 16 ст., але ў часе ваенных дзеянняў 17 ст. была разбурана. Зноў пабудавана ў 1690 г. на старым месцы, перабудоўвалася ў 1700 г. (паводле іншых звестак, у 1760 г.). Стаіць на дарозе-дамбе на беразе возера паміж Новым і Старым горадам. У 1970-я гады брама адрэстаўравана.

Remove ads

Архітэктура

Thumb
Старадаўняя дошка ўмураваная ў сцяну

Брама ўяўляе сабой мураваны двух'ярусны прамавугольны ў плане будынак з арачным праездам па цэнтры. Сцены брамы ўмацаваны контрфорсамі, будынак накрыты двухсхільным чарапічным дахам. Галоўны і процілеглы (тыльны) фасады завершаны пластычнымі франтонамі з крывалінейнымі абрысамі. На першым ярусе брамы былі памяшканні для варты, на другім — капліца, якая раскрывалася праз вялікі аконны праём з балконам у бок горада.

Remove ads

Капліца

Капліца зроблена на сродкі нясвіжскіх мяшчан у 1700 г. Адноўлена ў 1788 г. князем Каралем Радзівілам. Пасля паўстання 1863 г. капліца зачынена; адноўлена толькі ў 1900 г. У капліцы меўся шанаваны абраз Найсвяцейшай Дзевы Марыі з дзіцем Ісусам у багатым срэбраным абкладзе.

Брама на старых фотаздымках

Літаратура

Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads