Сляпіца

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Сляпі́ца — возера ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Мядзелка, за 1,7 км у напрамку на поўнач ад горада Паставы.

Хуткія факты Сляпіца, Морфаметрыя ...

Плошча паверхні возера 0,12 км². Даўжыня 0,78 км, найбольшая шырыня 0,15 км, даўжыня берагавой лініі 1,68 км.
Катлавіна возера лагчыннага тыпу, выцягнутая з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. На поўдні і паўднёвым захадзе забалочаная пойма. Берагі возера пераважана нізкія, пясчаныя. Зона мелкаводдзя вузкая і пясчаная. Глыбей дно ілістае. Возера ўмерана зарастае. У заходняй частцы возера каналізаваным ручаём злучаецца з сеткай меліярацыйных каналаў і ракой Мядзелка.

Remove ads

Літаратура

  • Сляпіца // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — С. 545. 10 000 экз. ISBN 985-11-0035-8. ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).
  • Сляпі́ца // Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. Мн.: БелЭн, 1994. — С. 340. — 415 с. 10 000 экз. ISBN 5-85700-133-1.
  • Республика Беларусь. Витебская область. Поставский район: карта. Мн.: Белкартография, 2011. 3 000 экз. (руск.)
  • Ліст карты N-35-30. Выданне 1986 года. Стан мясцовасці на 1982 год. (руск.)
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads