Сліва дамашняя

From Wikipedia, the free encyclopedia

Сліва дамашняя
Remove ads

Сліва дамашняя[1] (Prunus domestica), пладовае дрэва роду сліва сямейства ружакветных.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Назва

Сліва дамашняя, сліва[2][3].

Батанічнае апісанне

Thumb

Дрэва вышынёй да 10 м. Лісце чараньковае, эліптычнае або яйкападобнае. Кветкі белыя або зеленаватыя, адзіночныя або па 2-3 ў суквеццях. Плод — касцянка з мясістым каляплоднікам. Плады ўтрымліваюць цукры, арганічныя кіслоты, вітаміны В, С, К, караціны.

У культуры

У дзікім стане не сустракаецца і, як мяркуюць, з’яўляецца гібрыдам цёрну (найбольш пашыранага дзікага віду слівы) і алычы. Таксама розныя формы слівы маглі ўтварыцца ад розных падвідаў цёрну і алычы шляхам паўторнай гібрыдызацыі з гэтымі відамі.

На Беларусі сліва дамашняя культывуецца па ўсёй краіне. Пачынае пладаносіць на 3-4-ы год. Перыяд гаспадарчага выкарыстання 12-15 гадоў. Плады выспяваюць у канцы жніўня-верасні.

Шкоднікі

Асноўны шкоднік — слівавая пладажэрка.

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 106. — 160 с. 2 350 экз.
  2. Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927
  3. Kraskoŭski A. Bielaruskija lekarskija ziolki. Wilnia, 1921

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads