Смалянка
род раслін From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Смаля́нка[1][2], смолка[2] (Melandrium) — род кветкавых раслін сямейства Гваздзіковыя (Caryophyllaceae).
Remove ads
Батанічнае апісанне
Аднагадовыя, двухгадовыя і шматгадовыя травяністыя расліны вышынёю да 1 м з залозістым або простым апушэннем. Лісце супраціўнае, суцэльнае, прыкаранёвае звужана ў чаранок, сцябловае — сядзячае. Кветкі белыя, чырвоныя, светла-пурпурныя ў паўпарасоніках. Плод — каробачка.
Віды
Раней у род уключалі каля 100 відаў, пашыраных паўсюль, але пасля перагляду таксанаміі ў некаторых крыніцах род прызнаецца сінанімічным роду Смалёўка (Silene), а ў іншых страціў большасць відаў, якія былі пераразмеркаваныя ў іншыя роды. Паводле сучасных меркаванняў род уключае 6 відаў[3], яшчэ 48 відаў на сайце «The Plant List» маюць статус «unresolved», які азначае, што пакуль навукоўцы не вызначыліся канчаткова, трэба гэтыя віды ўключыць у род Смалянка ці вынесці ў іншыя роды.
Пералік відаў:
- Melandrium asclepiadeum
- Melandrium cucubaloides
- Melandrium divaricatum
- Melandrium fimbriatum
- Melandrium keiskei
- Melandrium lapponicum
Remove ads
Значэнне і выкарыстанне
Лекавыя, дэкаратыўныя расліны, некаторыя пустазелле.
Зноскі
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 83. — 160 с. — 2 350 экз.
- Віды роду Melandrium: інфармацыя ў базе даных The Plant List. (англ.)
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads