Смаляны (Пружанскі раён)

вёска ў Пружанскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Смаляны (Пружанскі раён)map
Remove ads

Смаля́ны[1] (трансліт.: Smaliany, руск.: Смоляны) — вёска ў Беларусі, у Пружанскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Лінаўскага сельсавета.

Хуткія факты Краіна, Раён ...

У 1940—2002 гадах цэнтр Смалянскага сельсавета.

Remove ads

Геаграфія

Знаходзіцца за 8 км у напрамку на ўсход ад горада Пружаны, за 93 км ад Брэста, за 16 км ад чыгуначнай станцыі Аранчыцы[2].

Насельніцтва

  • 2001 год — 191 жыхар, 79 двароў[2].

Памятныя мясціны

Брацкая магіла савецкіх воінаў і ахвяр фашызму[2].

Валун-следавік каля паўночна-ўсходняй ускраіны вёскі размешчаны на скрыжаванні дарог. Памеры яго наступныя: даўжыня — 100 см; дыяметр — 72 см; вышыня — 102 см. Мясцовая легенда абвяшчае, што сляды тут пакінула Маці Божая. Да гэтага каменя ходзяць маліцца. І яшчэ прыносяць манеты, а ваду, якая назапашваецца ў «следзе», лічаць гаючай. Павер’е абвяшчае, што адной невідушчай жанчыне з вёскі Загор’е прысніўся сон, у якім ёй было сказана: «Ідзі да Смалян, там у даліне ляжыць камень. На камені слядок ёсць, вазьмі ваду з гэтага слядка і памый вочы». Пасля таго сну ўзяла сляпая правадніка і пайшлі яны да Смалянаў. Праваднік знайшоў камень у даліне. Ён быў цалкам у зямлі, на паверхні быў толькі той бок валуна, на якім быў слядок. Жанчына вадой са следу памыла вочы і стала відушчая. З таго часу і сталі хадзіць людзі да гэтага каменя і пакланяцца яму[3].

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads