Лінаўскі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Пружанскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Лінаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2008 года вёска) Лінава.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Лінёўскі сельсавет у складзе Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Лінёва (Лінова), пазней Лінава-1. 9 сакавіка 1959 года ў склад сельсавета з Ткачоўскага сельсавета перададзена вёска Млынок[1], 11 чэрвеня 1962 года — вёска Варотнае[2]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 7 населеных пунктаў[3].16 сакавіка 1987 года скасаваны вёскі Ліновачка (злілася з вёскай Аранчыцы) і Лінава 2 (злілася з вёскай Лінава 1)[4]. 26 лютага 2002 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Смалянскага сельсавета, 18 лістапада 2005 года — тэрыторыя скасаванага Бакунскага сельсавета (вёскі Араб’і, Бакуны, Вінец, Занявічы, Концыкі, Кутнявічы, Мікалаевічы, Обеч, Рапяхі, Ткачы)[5]. 29 снежня 2005 года цэнтр сельсавета перайменаваны ў Лінава.
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 3814 чалавек[6], з іх 89,2 % — беларусы, 4,8 % — рускія, 4,7 % — украінцы, 0,6 % — палякі[7]; паводле перапісу 2019 года — 3124 чалавекі[8].
Remove ads
Зноскі
- Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 9 сакавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 4.
- Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 чэрвеня 1962 года // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 25 (984).
- Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 16 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads