Сноўскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Нясвіжскім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Сноўскі сельсаветmap
Remove ads

Сно́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 г. вёска) Сноў.

Хуткія факты Сноўскі сельсавет, Краіна ...

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Нясвіжскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Мінскай вобласці. 9 жніўня 1960 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Пагарэлецкага сельсавета[1], 12 жніўня 1970 года — частка скасаванага Лысіцкага сельсавета (вёска Галаўцы)[2]. У 1977 годзе ў складзе сельсавета ўтвораны пасёлак Церасполле[3]. 26 верасня 1983 года ў склад Гарадзейскага сельсавета перададзена вёска Галаўцы[4]. У 1989 годзе скасавана вёска Мікуцевічы[5]. 24 жніўня 2005 года ў склад сельсавета перададзеныя вёскі Клепачы і Панюцічы Ліпскага сельсавета[6]. 28 мая 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Грыцкевіцкага сельсавета (5 населеных пунктаў: Грыцкевічы, Грыцы, Мацылёўшчына, Нялепава, Супрунавічы)[7].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (13 населеных пунктаў) — 4315 чалавек[8], з іх 88,9 % — беларусы, 6,1 % — рускія, 2,9 % — палякі[9]; паводле перапісу 2019 года (18 населеных пунктаў) — 5089 чалавек[10].

Remove ads

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 9 жніўня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 24.
  2. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12 жніўня 1970 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1970, № 25 (1291).
  3. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР ад 25 лютага 1977 г. № 1046-IX Аб найменаванні населенага пункта, які ўзнік на тэрыторыі Сноўскага сельсавета Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1977, № 7 (1525).
  4. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 26 верасня 1983 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1983, № 32 (1766).
  5. Рашэнні выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 24 красавіка, 29 мая і 26 чэрвеня 1989 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1989, № 22 (1972).
Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads