Снітаўскі сельсавет
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Іванаўскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сні́таўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі Цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Снітава.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Магільнаўскі сельсавет у складзе Іванаўскага раёна Пінскай вобласці. Цэнтр — вёска Магільна. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Брэсцкай вобласці. З 25 снежня 1962 года па 6 студзеня 1965 года ў складзе Драгічынскага раёна. 16 лістапада 1970 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Снітава, сельсавет перайменаваны ў Снітаўскі. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Снітаўскага сельсавета 3 населеныя пункты[1]. 26 чэрвеня 2013 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Гарбахскага сельсавета[2].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1368 чалавек[3], з іх 97,4 % — беларусы[4].
На момант скасавання ў сельсавет уваходзілі 3 населеныя пункты: Варацэвічы, Снітава, Трудавая.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads