Совападобныя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Совападобныя (Strigiformes або Striges) — атрад драпежных птушак, які ўключае больш за 220 буйных і сярэдняй велічыні відаў, у асноўным начных птушак, распаўсюджаных ва ўсіх краінах свету. У атрадзе два сямействы: савіныя або совы сапраўдныя і сіпухавыя, аднак у таксанаміі Сіблі-Олквіста ў атрад змяшчаюцца ўсе сямействы атрада лялякападобных (Caprimulgiformes).
Даўжыня цела да 84 см, размах крылаў да 2 м, маса да 4,5 кг. Самкі буйнейшыя за самцоў. Апярэнне мяккае, рыхлае, шэрае, бурае ці рудаватае, з цёмнымі і светлымі плямамі і стракацінамі. Вочы вялікія, накіраваны ўперад, у большасці абкружаны тваравым дыскам з дробных пёраў. Зрок бінакуллрны. Вушныя адтуліны вялікія. Шыя рухомая, галава паварочваецца на 180—270°. Крылы шырокія, закругленыя, хвост кароткі. Дзюба кручкападобная, вострая, кароткая. Лапы моцныя, з вострымі і вялікімі кіпцюрамі, чатырохпальцыя. Цэўкі апераныя.
Корм пераважна жывёльны.
Манагамы. Адкладваюць 4—5 (часам да 14) яек.
Remove ads
Гл. таксама
Літаратура
- Совападобныя // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 74. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
Памылка Lua у Модуль:External_links на радку 45: assign to undeclared variable 'link'.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads