Сонцацвет манеталісты

від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia

Сонцацвет манеталісты
Remove ads

Сонцацвет манеталісты[1] (Helianthemum nummularium) — від кветкавых раслін роду Сонцацвет (Helianthemum) сямейства Ладаннікавыя (Cistaceae)[2].

Thumb
Плады і насенне сонцацвета манеталістага. Тулузскі музей
Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Апісанне

Від вечназялёных раслін, якія сцелюцца. Сцёблы разгалінаваныя. Лісце супраціўнае, простае, суцэльнае, апушанае. Куст пакрыты ярка-жоўтымі кветкамі, якія па форме нагадваюць сподак. Цэнтрам кветкі з’яўляецца высокі лычык, акружаны некалькімі аранжавымі тычынкамі. Пялёсткаў — 5. Плод — каробачка.

Сонцацвет манеталісты расце на раўнінных камяністых глебах. Радзей сустракаецца ў палявых умовах. Расліна не баіцца засушлівых раёнаў.

У прыродзе сустракаюцца кусты з жоўтымі кветкамі, у той час як садовыя расліны валодаюць адценнямі ад белага да цёмна-чырвонага.

Сонцацвет манеталісты цвіце на працягу ўсяго лета. Асноўны перыяд цвіцення прыпадае з мая па ліпень. Кветкі расліны з’яўляюцца выдатным меданосам для пчол, а лісце — ежай для лічынак матылькоў.

Remove ads

Падвіды

Вылучаюць восем падвідаў:

  • Helianthemum nummularium subsp. nummularium. Шырока распаўсюджаны.
  • Helianthemum nummularium subsp. berterianum. Італія, паўднёва-ўсход Францыі.
  • Helianthemum nummularium subsp. glabrum. Цэнтральная і паўднёвая частка Еўропы.
  • Helianthemum nummularium subsp. grandiflorum. Цэнтральная і паўднёвая частка Еўропы.
  • Helianthemum nummularium subsp. obscurum. Усходняя частка Еўропы.
  • Helianthemum nummularium subsp. pyrenaicum. Пірэнеі.
  • Helianthemum nummularium subsp. semiglabrum. Італія, паўднёва-ўсход Францыі.
  • Helianthemum nummularium subsp. tomentosum. Паўднёвая частка Еўропы.
Remove ads

Галерэя

Падвід grandiflorum (Scop.) Schinz & Thell

Падвід nummularium

Падвід obscurum (Čelak.) Holub

Сарты з ружовымі кветкамі

Ілюстрацыі

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 62. — 160 с. 2 350 экз.
  2. BSBI List 2007 (xls). Botanical Society of Britain and Ireland. Архівавана з першакрыніцы 25 студзеня 2015. Праверана 17 кастрычніка 2014.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads