Васілевіцкі сельсавет (Гродзенскі раён)

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Гродзенскім раёне Гродзенскай вобласці БССР From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Васіле́віцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — вёска Васілевічы.

Хуткія факты Васілевіцкі сельсавет, Краіна ...

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Соніцкі сельсавет у складзе Сапоцкінскага раёна Беластоцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Сонічы. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці, з 10 сакавіка 1959 года ў Гродзенскім раёне. 1 верасня 1959 года ў склад Сапоцкінскага пассавета перададзена вёска Асочнікі[1]. 1 жніўня 1966 года ў склад Сапоцкінскага пассавета перададзены вёскі Калеты, Пясчаны, Радзівілкі і Чарток, з Сапоцкінскага пассавета перададзены вёскі Васілевічы, Каўняны, Кодзеўцы, Навасады, Самборы, Шадзінцы і Шынкаўцы, сельсавет перайменаваны ў Васілевіцкі, цэнтр перанесены ў вёску Васілевічы[2]. 16 сакавіка 1987 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Сапоцкінскага пассавета[3].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 17 населеных пунктаў: Асташа, Васілевічы, Вусенікі, Галавенчыцы, Гарачкі, Дзмісевічы, Кадыш, Каўняны, Кодзеўцы, Навасады, Нямнова, Самборы, Сінявічы, Сонічы, Шадзінцы, Шынкаўцы і Ятвезь.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads