Асака дзірваністая

From Wikipedia, the free encyclopedia

Асака дзірваністая
Remove ads

Асака дзірваністая[1] (Carex cespitosa) — травяністая расліна сямейства асаковых.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Назва

Асака дзірваністая, целарэз[1], кустовіца, сака[2], смочка, сочка[3][4], аір[3].

Апісанне

Расліна вышынёй 20—140 см, утварае купіны. Сцяблы скучаныя, тонкія, востратрохгранныя, каля асновы з цёмна-пурпуровымі, сеткавата-расшчэпленымі похвамі. Лісце зялёнае, пляскатае, вузкалінейнае, завостранае. Колас з 1 тычынкавага і 2 песцікавых кароткацыліндрычных каласкоў. Прыкветны ліст шчацінкападобны. Лускавінкі каласкоў яйцападобныя, тупыя, чорна-бурыя. Рыльцаў 2. Мяшочкі двойчыпукатыя, эліптычныя, іржава-зялёныя, без жылак, з кароткім песцікам.

Remove ads

Пашырэнне

Пашырана ў Еўразіі. Расце на нізінных балотах, у алешніках, забалочаных хмызняках. На Беларусі трапляецца часта, цвіце ў маі.

Выкарыстанне

Кармавая расліна, багатая пратэінам. Выкарыстоўваецца на сілас.

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 31. — 160 с. 2 350 экз.
  2. Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.
  3. Шатэрнік М. В. Краёвы слоўнік Чэрвеньшчыны. Мінск, 1929
Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads