Уладзімір Васільевіч Гніламёдаў
літаратуразнавец, крытык, пісьменнік From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Уладзімір Васільевіч Гніламё́даў (26 снежня 1937, Кругель — 3 лістапада 2024[1]) — беларускі літаратуразнавец, літаратурны крытык, празаік [2]. Доктар філалагічных навук (1987), прафесар (1991). Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Рэспублікі Беларусь (2003; член-карэспандэнт — з 1994).
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 26 снежня 1937 года ў в. Кругель Палескага ваяводства (цяпер у Камянецкім раёне Брэсцкай вобласці[2]) у сялянскай сям’і.
Скончыў у 1959 годзе філалагічны факультэт Брэсцкага педагагічнага інстытута. Служыў у 1959—1961 гадах у Савецкай Арміі. Працаваў завучам Тамашоўскага дзіцячага дома, настаўнікам Камароўскай сярэдняй школы Брэсцкага раёна[2].
У 1962—1969 гадах — аспірант, малодшы навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы Акадэміі навук Беларускай ССР.
У 1965 годзе скончыў аспірантуру пры Інстытуце літаратуры імя Я. Купалы АН БССР і быў залічаны навуковым супрацоўнікам гэтага інстытута. У 1965 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю ў Інстытуце літаратуры імя Я. Купалы Акадэміі навук Беларускай ССР) па тэме «Праблема традыцый і наватарства ў сучаснай беларускай лірыцы».
У 1969—1976 гадах — інструктар аддзела культуры, загадчык сектара мастацкай літаратуры ЦК КПБ[2]. З 1976 года — намеснік дырэктара Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы Акадэміі навук Беларускай ССР па навуковай рабоце[2]. З 1977 года - адначасова загадчык аддзела Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы АН Беларускай ССР[2]. Член СП СССР з 1972 года.
У 1987 годзе абараніў доктарскую дысертацыю ў Інстытуце літаратуры імя Я. Купалы Акадэміі навук Беларускай ССР па тэме «Сучасная беларуская паэзія: творчая індывідуальнасць і літаратурны працэс».
З 1998 года — дырэктар, з 2006 года — галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
З 2008 года — галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі[3]. Працаваў галоўным рэдактарам выдавецтва «Галіяфы».
Памёр 3 лістапада 2024 года.
Remove ads
Навуковая і педагагічная дзейнасць
У друку выступаў як крытык і літаратуразнавец з 1962 года[2].
Вывучае гісторыю, тэорыю і метадалогію беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі XX стагоддзя, творчасць Я. Купалы, Я. Коласа, М. Багдановіча, І. Мележа, А. Куляшова, П. Броўкі, М. Танка, А. Пысіна, П. Панчанка, В. Зуёнка.
Падрыхтаваў 14 кандыдатаў навук. Аўтар больш 300 публікацый, сярод якіх 11 манаграфій. Адзін з аўтараў і рэдактараў «Гісторыі беларускай літаратуры XX стагоддзя» ў 4 тамах (1999—2003).
Выдаў брашуры «Лірычны летапіс часу» (1967), «Ленін у сэрцы» (1968), «Сучасная беларуская паэзія» (1969), «Пафас жыццесцвярджэння: Вобраз чалавека актыўнай жыццёвай пазіцыі ў сучаснай беларускай паэзіі» (1985)[2]. Аўтар манаграфіі «Традыцыі і наватарства» (1972), «Сучасная беларуская паэзія: Творчая індывідуальнасць і літаратурны працэс» (1983), «Іван Мележ: Нарыс жыцця і творчасці» (1985), зборнікаў літаратурна-крытычных артыкулаў «Упоравень з часам» (1976), «Як само жыццё» (1980), «Ля аднаго вогнішча» (1984), «Класікі і сучаснікі» (1987), «Ад даўніны да сучаснасці» (2001), «Я. Купала. Жыццё і творчасць» (2002). Адзін з аўтараў кнігі «У. І. Ленін і Кастрычніцкая рэвалюцыя ў беларускай літаратуры» (з С. Лаўшуком, Л. Савік, 1987).
Remove ads
Грамадская дзейнасць
Член Праўлення Саюза пісьменнікаў Беларусі, уваходзіў у склад Грамадскага савета пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь.
Мастацкая творчасць
- раман «Валошкі на мяжы» (2004)
- раман «Уліс з Прускі» (2006)
- раман «Расія» (2007)
- раман «Вяртанне» (2008)
- раман «Вайна» (2010)
- раман «Пасля вайны» (2015)
Бібліяграфія
- Традыцыі і наватарства (у беларускай паэзіі 50—60-х гадоў) / У. В. Гніламёдаў. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1972. — 173 с.
- Упоравень з векам : Артыкулы, эсэ, штрыхі да партрэтаў / У. В. Гніламёдаў. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1976. — 270 с.
- Як само жыццё / У. В. Гніламёдаў. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1980. — 208 с.
- Сучасная беларуская паэзія : Творчая індывідуальнасць і літаратурны працэс / У. В. Гніламёдаў. — Мінск : Навука і тэхніка, 1983. — 304 с.
- Іван Мележ : Нарыс жыцця і творчасці / У. В. Гніламёдаў. — Мінск : Народная асвета, 1984. — 128 с.
- Ля аднаго вогнішча : Літаратурна-крытычныя артыкулы / У. В. Гніламёдаў. — Мінск : Юнацтва, 1984. — 190 с.
- Класікі і сучаснікі : Артыкулы, нарысы, старонкі ўспамінаў / У. В. Гніламёдаў. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1987. — 288 с.
- Праўда зерня : Творчы партрэт Васіля Зуёнка / У. В. Гніламёдаў. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1992. — 143 с.
- Янка Купала : Новы погляд / У. В. Гніламёдаў. — Мінск : Народная асвета, 1995. — 174 с.
- Ад даўніны да сучаснасці : Нарыс пра беларускую паэзію / У. В. Гніламёдаў. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2001. — 244 с.
- Янка Купала : Жыццё і творчасць / У. В. Гніламёдаў. — Мінск : Беларуская навука, 2002. — 237 с.
Remove ads
Узнагароды
Лаўрэат Літаратурнай прэміі ў галіне крытыкі імя Уладзіміра Андрэевіча Калесніка за кнігу «Янка Купала : Новы погляд» (1996), прэміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2005), спецыяльнай прэміі Старшыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2022) за цыкл работ «Літаратура, гісторыя, свядомасць як чыннікі фарміравання беларускай дзяржаўнасці»[4].
Заслужаны дзеяч культуры Беларусі (2017)[5].
Узнагароджваўся ордэнам Францыска Скарыны (2009), медалямі[6].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads