Спаржа
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Спаржа[1][2], аспарагус[2] (Aspáragus) — род раслін сямейства Спаржавыя (Asparagaceae). Вядома да 100 (каля 300[2]) відаў, рассеяных па ўсім свеце, пераважна ў сухім клімаце. Найбольш распаўсюджаны від Спаржа лекавая (Asparagus officinalis).
Remove ads
Апісанне
Адны віды спаржы — травы, іншыя — паўкусты, якія развіваюць падземнае карэнішча і надземнае больш ці менш галінастае сцябло вышынёй 50—300[2] см, у шматлікіх відаў паўзучае. Відазмененыя парасткі (кладодыі) іголкападобныя або вузкалінейныя, адзіночныя або ў пучках. Лісце відазменена ў лускавінкі. Кветкі раздзельнаполыя, дробныя, жаўтавата-зялёнага колеру. Плод — чырвоная ягада.

Remove ads
Выкарыстанне
Харчовыя, меданосныя і дэкаратыўныя расліны. Верхнія часткі маладых парасткаў спаржы (каля 20 см даўжынёй) выкарыстоўваюцца ў кулінарыі як дэлікатэс. У аранжарэях і пакоях пад назвай аспарагус вырошчваецца спаржа перыстая (Asparagus plumosus), спаржа серпападобная (Asparagus falcatus), спаржа Шпрэнгера (Asparagus sprengeri) і інш.

Зноскі
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 20. — 160 с. — 2 350 экз.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads