Спаса-Праабражэнская царква (Мамаі)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Спаса-Праабражэнская царква — праваслаўны храм у в. Мамаі (Глыбоцкі раён). Помнік архітэктуры класіцызму з элементамі позняга барока. Пабудаваны ў канцы XVIII ст. як касцёл. З 1866 г. — царква Праабражэння Гасподняга.
Remove ads
Архітэктура
Прамавугольны ў плане мураваны будынак накрыты двухсхільным пакатым дахам з трохвугольнымі франтонамі на тарцах. У аснову архітэктарскай пластыкі фасадаў пакладзены дарычны ордар. Галоўны фасад раскрапаваны паўкалонамі, прамавугольнымі плоскімі і глыбокімі паўкруглымі нішамі. Уваход аформлены вялікім парталам. Бакавыя фасады з высока размешчанымі прамавугольнымі вокнамі аздобленыя пілястрамі. Сцены завершаныя развітым дарычным антаблементам. Унутры будынку дапаможныя памяшканні па чатырох вуглах прасторава вылучаюць з асноўнага памяшкання ўваходную і алтарную часткі. На сценах пілястры карынфскага ордара, на плоскай столі — цыліндрычныя скляпенні.

Па восі будынку стаіць двух'ярусная мураваная званіца-брама, завершаная трохвугольным франтонам, якая па стылістыцы адпавядае архітэктуры касцёла.
Remove ads
Літаратура
- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэкал.: А. А. Воінаў і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-078-5.
- Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Спаса-Праабражэнская царква (Мамаі)
- Спаса-Праабражэнская царква (Мамаі) на сайце Праваслаўная архітэктура Беларусі (бел.)
- Спаса-Праабражэнская царква (Мамаі) на сайце Radzima.org
- Спаса-Праабражэнская царква (Мамаі) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Спаса-Праабражэнская царква (Мамаі) на сайце «Архіварта»
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads