Спаса-Праабражэнская царква (Моталь)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Спаса-Праабражэнская царква — праваслаўны храм у аграгарадку Моталі, пабудаваны ў 1877[1] ці ў 1888 годзе[2]. Аб’ект Дзяржаўнага спісу гістарычна-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як гісторыка-культурная каштоўнасць рэгіянальнага значэння.
Remove ads
Гісторыя


Знаходзіцца ў цэнтры вёскі. Пабудавана ў 1888 г. з цэглы. Праект храма складзены ў 1867 г. архітэктарам М. Барташэўскім[3]. Будаўніцтва вялося пад наглядам архітэктара К. Увядзенскага[4]. Папярэдні храм з дваром святара, размешчаныя на старажытным гарадзішчы, адзначаюцца ў інвентары 1555 г.
Архітэктура
Помнік архітэктуры сінадальнага кірунку рэтраспектыўна-рускага стылю. Пабудавана паводле кананічнай 4-часткавай схеме: размешчаныя па падоўжнай восі званіца (2 васьмерыкі на чацверыку), трапезная, кубічны храм, 5-гранная апсіда. У сілуэце будынка дамінуюць цыбулепадобныя галоўкі званіцы і 5-купалле 4-схільнага даху асноўнага аб’ёму. Тры ўваходы вырашаны арачнымі парталамі з казыркамі. У архітэктурным дэкоры выкарыстаны ліштвы лучковых аконных праёмаў, лапаткі, карніз з сухарыкамі, філёнгі.
Remove ads
Інтэр’ер
Пры ўваходзе хоры на аркадзе. Апсіда вылучана драўляным 4-ярусным іканастасам канца 19 ст. Абразы 18 — 19 ст.: «Хрыстос Пантакратар», «Хрыстос у пустыне», «Адзігітрыя», «Святое сямейства», «Праабражэнне», «Ражджаство Прасвятой Багародзіцы», «Серафім Сароўскі», «Спас Пантакратар», «Святы Феадосій», «Маці Божая Замілаванне» (у чаканным абкладзе, 1808).
Зноскі
- Спаса-Праабражэнская царква (Моталь) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- НГАБ у г. Гродна, ф. 8, воп. 1, спр. 1557, арк. 112; ф. 97, воп. 2, спр. 62.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads