Мсціслаў Міхайлавіч Барташэўскі
беларускі архітэктар From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мсціслаў Міхайлавіч Барташэўскі — архітэктар Расійскай імперыі, тытулярны саветнік. Брэсцкі гарадавы архітэктар (1870—1872).
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Маскоўскае палацавае архітэктурнае вучылішча . З 10 чэрвеня 1868 года працаваў пры гродзенскім губернскім будаўнічым аддзяленні[1]. Прынамсі з 1870 года займаў пасаду брэсцкага гарадавога архітэктара. На гэтай пасадзе шмат увагі надаваў помнікам архітэктуры.
Праекты



- Абмерныя чарцяжы касцёла Найсвяцейшай Тройцы ў мястэчку Воўчыне Брэсцкага павета (1870—71)[2].
- Выканаўца работ па ўзвядзенні Свята-Мікалаеўскай царквы ў вёсцы Азятах Кобрынскага павета (1870)[3].
- Каштарыс на аднаўленне згарэлай Свята-Пакроўскай царквы ў мястэчку Хомску Кобрынскага павета (1872) — не захавалася[4].
- Каштарыс на перабудову касцёла Найсвяцейшай Тройцы ў праваслаўную царкву ў мястэчку Росі Ваўкавыскага павета (22 сакавіка 1870)[5].
- Нагляд за перабудовай Свята-Параскева-Пятніцкай царквы ў мястэчку Дзівіне Кобрынскага павета (1869)[6].
- Праект агароджы Спаса-Увазнясенскай царквы ў вёсцы Вельямовічах Брэсцкага павета (1868)[7].
- Праект драўлянай Свята-Дабравешчанскай царквы ў вёсцы Чамярах Брэсцкага павета (1869) — не захавалася[8].
- Праект і каштарыс на перабудову Свята-Пакроўскай царквы ў вёсцы Буховічах Кобрынскага павета (1877)[9].
- Праект іканастаса Свята-Раства-Багародзіцкай царквы ў вёсцы Вавулічах Кобрынскага павета (13 снежня 1870)[10].
- Праект ківота, іканастаса і каштарыса на пабудову Свята-Крыжаўзвіжанскай царквы ў вёсцы Варацэвічах Пінскага павета (1864)[11].
- Праект перабудовы драўлянай царквы ў вёсцы Мала-Ельня[12] Брэсцкага павета (1 чэрвеня 1871) — не захавалася.
- Праект перабудовы згарэлай Свята-Пакроўскай царквы ў мястэчку Хомску Кобрынскага павета (1871) — не захавалася[13].
- Праект перабудовы касцёла Звествання Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў праваслаўную царкву ў мястэчку Гарадцы Кобрынскага павета (1869; разам з Кадрунцавым і Чакмасавым).
- Праект перабудовы Свята-Успенскай царквы і на пабудову званіцы ў вёсцы Царкоўніках Брэсцкага павета (21 красавіка 1871) — не захаваліся[14].
- Праект перабудовы ўніяцкай Свята-Троіцкай царквы ў праваслаўную ў мястэчку Бездзежы Кобрынскага павета (1865)[15].
- Праект перабудовы фасада Свята-Успенскай царквы ў вёсцы Гвозніцы Брэсцкага павета (14 кастрычніка 1871)[16].
- Праект рамонта Свята-Раства Багародзіцкай царквы ў вёсцы Гудзевічах Гродзенскага павета (1876)[17].
- Праект Свята-Раства-Багародзіцкай царквы ў вёсцы Гершонах Брэсцкага павета (пры ўдзеле гарадскога архітэктара К. Гросмана і гродзенскага губернскага архітэктара Міхайлоўскага[18]).
- Праект Свята-Параскева-Пятніцкай царквы і іканастаса ў вёсцы Арэхаве Брэсцкага павета (28 верасня 1871) — не захавалася[19].
- Праект Спаса-Праабражэнскай царквы ў мястэчку Моталі Кобрынскага павета (15 верасня 1867)[20].
- Праект Спаса-Праабражэнскай царквы ў вёсцы Трасцяніцы Брэсцкага павета (23 жніўня 1871)[21][22].
Remove ads
Зноскі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads