Спаса-Праабражэнская царква (Міронім)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Спаса-Праабражэнская царква — праваслаўны храм у вёсцы Міронім Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Знаходзіцца на паўднёвай ускраіне вёскі.
Remove ads
Гісторыя
Пабудавана ў 1866—1869 гадах з бутавага каменю і цэглы на месцы драўлянай царквы 1752 года[1]. Праект складзены 15 верасня 1865 года архітэктарам Г. М. Меерам[2]. Будаўніцтвам храма кіраваў грамадзянскі інжынер Леанард Кржыжаноўскі[2].
У 1894 годзе прыхаджане на свае ахвяраванні паставілі вакол храма мураваную агароджу з брамай, над аркай якой абраз «Спас Нерукатворны».
Архітэктура

Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Чатырохчасткавая падоўжна-восевая аб’ёмна-прасторавая кампазіцыя царквы складаецца з трох’яруснай (васьмярык на 2 чацверыках) званіцы, прамавугольнай у плане трапезнай, кубападобнага са скошанымі вугламі асноўнага аб’ёму, пяціграннай апсіды. У сілуэце храма дамінуюць цыбулепадобныя купалы на шатры званіцы і гранёным барабане над васьмісхільным пакатым дахам асноўнага аб’ёму. Ніжні і верхні ярусы званіцы акаймаваны паясамі трохвугольных франтончыкаў. Галоўны ўваход вырашаны шырокім арачным парталам.
Каларыстычнае рашэнне заснавана на спалучэнні паліхромнай бутавай муроўкі сцен з атынкаванымі элементамі архітэктурнага дэкору, які ўключае вуглавыя лапаткі, плоскія з руставанымі імпастамі ліштвы арачных аконных праёмаў, карнізы і цягі, філёнгавы цокаль.
Малітоўная зала перакрыта парусным скляпеннем. Алтарная частка вылучана трох’ярусным драўляным іканастасам, спраектаваным ў 1868 годзе архітэктарам Кржыжаноўскім[3].
Remove ads
Зноскі
- Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі ў г. Гродна, ф. 97, воп. 1, спр. 13, арк. 2.
- Кулагин А. Н. Архивные сведения о гродненских зодчих XIX — начала XX веков // Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі. Выпуск 23. — Мінск, «Права і эканоміка». — 2017. — С. 47—49
- Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі ў г. Гродна ф. 97, воп. 1, спр. 13, арк. 49.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads