Спаса-Праабражэнская царква (Олтуш)

Олтуш From Wikipedia, the free encyclopedia

Спаса-Праабражэнская царква (Олтуш)
Remove ads

Спаса-Праабражэнская царква — помнік народнага драўлянага дойлідства з рысамі стылю барока. Знаходзіцца на паўднёва-заходняй ускраіне вёскі Олтуш (Маларыцкі раён).

Хуткія факты Спаса-Праабражэнская царква, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Thumb
Царква ў 1917 годзе

Упершыню згадваецца ў 1668 г., перабудавана ў 1783 г., 1862 г. і 1868 г. Першапачаткова храм быў 3-зрубным — кубападобны бабінец, асноўны аб’ём, апсіда з тарцовай рызніцай. У 1889 г. да царквы пры ўваходзе праз тамбур прыбудаваная двух’ярусная званіца (васьмярык на чацверыку) з шатровым дахам.

Архітэктура

Thumb
Спаса-Праабражэнская царква з боку апсіды

Царква складаецца з трох прамавугольных у плане зрубаў. Асноўны зруб накрыты шатровым, бабінец — двухсхільным са шчытом на галоўным фасадзе, алтарны — трохсхільным дахамі, завершанымі фігурнымі вежачкамі. Сцены гарызантальна ашаляваныя і прарэзаныя прамавугольнымі вокнамі з разнымі ліштвамі.

Інтэр’ер

Зала храма перакрыта корабавым размаляваным скляпеннем, бэлькі ўпрыгожаны разнымі стылізаванымі кветкамі. Над бабінцам размешчаны хоры з балюстраднай агароджай. Апсіда вылучана створаным у 1830-я гг. 3-ярусным іканастасам, аформленым разнымі пілястрамі. Ажурная разьба ўпрыгожвае царскія вароты. Абразы выкананы ў 16 — 18 ст., маюць залаты фон па ляўкасу. У бабінцы размешчаны абразы «Спас Нерукатворны», «Ражджаство Хрыстова», «Аплаканне і Спас Нерукатворны», «Зняцце з крыжа» (усе 17 ст.), «Святы Лаўрэнцій» (1869), «Мікалай Цудатворац», «Архангел Міхаіл». Злева ад галоўнага ўвахода на заходняй сцяне размешчаны падпісны абраз «Прападобны Ануфрый» 1965 г., пад скляпеннем — абраз «Архангел Міхаіл» 16 — 17 ст.

Царква дзейнічае. Помнік рэспубліканскага значэння.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads