Успенне (Олтуш)
Ікона з в. Олтуш Маларыцкага раёна From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Успенне — абраз сярэдзіны XVII стагоддзя са Спаса-Праабражэнскай царквы ў в. Олтуш, Маларыцкі раён. Захоўваецца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь.
Паходжанне
Абраз выяўлены экспедыцыяй Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Акадэміі навук БССР у Спаса-Праабражэнскай царкве с. Олтуш Маларыцкага раёна Брэсцкай вобласці. Раскрыты рэстаўратарамі ў Спецыяльных навукова-рэстаўрацыйных вытворчых майстэрнях Міністэрства культуры БССР А. С. Шпунтам, П. Р. Журбеем у 1988 годзе[1].
Выстаўкі
- Тэмперны жывапіс Беларусі XV—XVIII стст. Мінск. 1988
- Мастацтва барока ў Беларусі. Мінск. 1991
- Мастацтва Брэстчыны XVII—XVIII стст. Мінск. 1993
- Датаваныя помнікі мастацтва Беларусі XVII—XVIII стст. Мінск. 2000
- Іканапіс Беларусі XVI—XVIII стст. Новыя адкрыцці. Іспанія. 199902000; Мінск, 2001
- Мясцовашанаваныя на Беларусі абразы Божай Маці XIII—XVIII стст. Мінск, 1999—2000
- Іканапіс і разьба Беларусі XV—XVIII стст. Мн. 2000
- Іканапіс беларускага Палесся. XVII—XVIII стст. Мінск. 2003
Remove ads
Зноскі
- Жывапіс барока Беларусі / Аўт.-склад. Н. Ф. Высоцкая. — Мн.: БелЭН; МФКД.2003. — 304 с.:іл. С. 26-27.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads