Олтуш

аграгарадок у Маларыцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Олтушmap
Remove ads

О́лтуш[2] (трансліт.: Oltuš, руск.: Олтуш) — аграгарадок у Маларыцкім раёне Брэсцкай вобласці, на ўсходнім беразе Олтушскага возера. Цэнтр Олтушскага сельсавета.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Геаграфія

За 15 км на поўдзень ад Маларыты, за 67 км ад Брэста. На аўтадарозе Маларыта — Олтуш. Пункт пропуску на мяжы з Украінай. З украінскага боку пункт пропуску «Пішча» (укр.: Піща) Шацкага раёна Валынскай вобласці, мае статус міждзяржаўнага, прызначанага толькі для грамадзян Беларусі і Украіны.

Стаіць на Маларыцкай раўніне. За 1,5 км на паўднёвы захад ад Олтуша краявыя ледавіковыя ўтварэнні фарміруюць спадзістае падняцце, складзенае дыслакаванай тоўшчай з мел-палеагенавых скіб, якія залягаюць пад перамытай марэнай і водна-ледавіковымі адкладамі. Гэта форма канцова-марэннага рэльефа раздзяляе Олтушскае і Арэхаўскае азёры. Яшчэ адзін участак напорнага паводле генезіса дробнаўзгорыста-градавага рэльефу распасціраецца ад Олтуша ў напрамку на поўнач — паўночны ўсход на Збураж і Маларыту[3].

Олтушскае радовішча пясчана-жвіровага матэрыялу[4] знаходзіцца каля паўднёва-ўсходняй ускраіны паселішча. Лінзападобны паклад звязаны з канцова-марэннымі адкладамі дняпроўскага ледавіка. Ва ўскрышы пяскі.

Remove ads

Гісторыя

У 1930-я гады ў ваколіцах знаходзілі крамянёвыя наканечнікі коп’яў, мноства дробных апрацаваных крэменяў — разцы, нажы, што сведчаць пра засяленне мясцовасці са старажытнасці.

Вялікае Княства Літоўскае

Упершыню згаданы пад 1546 годам у дакуменце апісання мяжы Вялікага Княства Літоўскага і Каронай Польскай. Паводле рэвізіі Берасцейскай эканоміі 1566 года -- сяло, цэнтр Олтушскага войтаўства Палескай воласці.

У 1668 годзе ў Олтушы 32 валокі, з іх 1 валока належала ўніяцкай царкве, 19 валок пустых, аселых гаспадарак -- 45. На Олтушскую царкву 26 лістапада 1679 года аформлены рэвізійны ліст, 10 красавіка 1685 года — прывілей, які пацвярджае гэты ліст. Паводле інвентару 1682 года, сяло, цэнтр войтаўства Палескага ключа, 68 аселых гаспадарак, 32 валокі зямлі, з іх 2 валокі належалі царкве.

У 1792 годзе прывілей караля Станіслава Аўгуста святару Сымону Паўловічу на каад’юторыю царквы Праабражэння Гасподня ў Олтушы.

Расійская імперыя

Пасля Трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Расійскай імперыі. 18 жніўня 1795 года Кацярына II падаравала сяло ў пажыццёвае валоданне генерал-маёру Мікалаю Ланскому. У другой палове 19 — пачатку 20 ст. сяло, цэнтр воласці Брэсцкага павета Гродзенскай губерні.

У 1854 годзе было 100 драўляных жылых будынкаў, было валасное праўленне, карчма, царква, капліца, хлебазапасны магазін, школа. У 1859 годзе В. С. Парошын прадаў маёнтак Олтуш калежскаму саветніку А. К. Маймескулу. У 1860-я гады сяло маёнтка Олтуш памешчыка Маймескула. У 1862 годзе адкрыта земскае народнае вучылішча. У 1878 годзе олтушскія сяляне адмовіліся плаціць штрафы за выпас жывёлы на панскіх лугах, паводле выраку суда было апісана і прададзена сялянскае быдла.

У 1886 годзе ў Олтушы было валасное праўленне, царква, капліца, земскае народнае вучылішча, карчма, млын. У 1886 годзе ў школе вучылася 66 дзяцей (з іх 3 дзяўчынкі), у 1890 годзе -- 658[удакладніць: камент.] вучняў. У 1881 годзе сяло моцна пацярпела ад пажараў.

Найноўшы час

У 1921—1939 гадах уў складзе Польшчы, цэнтр гміны Брэсцкага павета Палескага ваяводства. У 1930-я гады тут дзейнічаў Маларыцкі райкам (sic!) КПЗБ. Працавалі пачатковая школа (у 1937 — 79 вучняў), спажывецкае таварыства.

З 1939 года ў БССР. З 12 кастрычніка 1940 года вёска — цэнтр сельсавета Маларыцкага раёна Брэсцкай вобласці.

У Вялікую Айчынную вайну з чэрвеня 1941 да 20 ліпеня 1944 года акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. 22 чэрвеня 1942 года фашысты расстралялі 11 мірных жыхароў. На франтах загінулі і зніклі без вестак 22 вяскоўцы.

21 кастрычніка 1949 года арганізаваны калгас імя Калініна. У 1962—1965 гадах у Брэсцкім раёне. Цэнтр калгаса «Перамога».

Remove ads

Насельніцтва

  • XVI стагоддзе:
    • 1566 — 31 двор, 79 сем’яў.
  • XVIII стагоддзе:
    • 1795 — 303 рэвізскія душы мужчынскага і 329 жаночага полу
  • XIX стагоддзе:
    • 1854 годзе было 53 двары, 617 жыхароў.
    • 1860-я — 391 рэвізская душа (201 мужчына, 190 жанчын), усяго ў маёнтку — 1536 рэвізскіх душ.
    • 1886 — 53 двары, 572 жыхары.
  • XX стагоддзе:
    • 1905 — 815 жыхароў, у маёнтку — 30 жыхароў.
    • 1921 — 43 двары, 299 жыхароў, у 1930 годзе 117 двароў.
    • 1959 — 485 жыхароў.
    • 1970 — 501 жыхар.
  • XXI стагоддзе:
    • 2000 — 250 гаспадарак, 739 жыхароў.
    • 2005 — 241 гаспадарка, 699 жыхароў.
    • 2025 — 248 гаспадарак, 647 жыхароў

Інфраструктура

Працуюць сярэдняя школа, дзіцячы сад, Дом культуры, бібліятэка, аддзяленне сувязі, бальніца, аптэка, 3 магазіны, ашчадны банк, кафэ, лясніцтва, ветэрынарны ўчастак.

Славутасці

Памятныя мясціны

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads