Спаса-Праабражэнская царква (Порплішча)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Спаса-Праабражэнская царква — праваслаўны храм у вёсцы Порплішча Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці. Помнік драўлянага дойлідства.
Remove ads
Гісторыя
Царква пабудавана ў 1627 годзе, фундатарамі яе былі Францішак і Ганна Зебржыдоўскія[1]. Перабудавана ў 1794 г. мясцовым святаром Ждановічам і прыхажанамі, з элементамі класіцызму. У 1883 годзе прыбудавана званіца.
У 1988 г. праводзіўся капітальны рамонт пабудовы.
Царква дзейнічае. Помнік рэспубліканскага значэння.
Архітэктура
Крыжова-купальны храм з планам у выглядзе лацінскага крыжа. Усе зрубы роўнай вышыні і накрытыя ўзаемна перпендыкулярнымі двухсхільнымі дахамі з 3-вугольнымі франтонамі на тарцах[1]. На сяродкрыжжы масіўны васьмігранны светлавы барабан, завершаны гранёным купалам з галоўкай. Абапал пяціграннага алтарнага зрубу невялікія прамавугольныя ў плане рызніцы.
У 1883 г. да галоўнага фасада прыбудаваныя трох’ярусная вежа-званіца з бабінцам у ніжнім ярусе, накрытая невысокім чатырохсхільным шатром.
Сцены гарызантальна ашаляваныя. Вокны прамавугольныя.
Remove ads
Інтэр’ер

Унутры барабан купалу апіраецца на папружныя аркі з парусамі. Ад старой царквы ацалелі фрагменты разьбянога іканастаса XVII стагоддзя[1]. Хоры размешчаныя ў асноўным аб’ёме. У інтэр'еры захаваліся фрагменты разнога драўлянага алтара XVII ст., якія выкарыстаны пры афармленні ўцалелых дагэтуль іканастаса і ківотаў. Разьба іканастаса выкананая ў тэхніцы нізкага рэльефу: варыяцыі раслінных парасткаў з букетамі кветак і пладоў, галовак анёлаў, жаночых фігур. У іканастасе ёсць каштоўныя абразы XVIII—XIX стагодздяў[1]. Разьбой пакрыты таксама плоскасці філёнгаў, калоны і абрамленні ківотаў.
Зноскі
- Сайт Віцебская абласная бібліатэка ім. У. І. Леніна(недаступная спасылка). дата доступа 27.12.2016
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads