Спаса-Праабражэнскі сабор (Слонім)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Спаса-Праабражэнскі сабор (Слонім)map
Remove ads

Спаса-Праабражэнскі сабор — праваслаўны храм у г. Слонім, размешчаны па адрасе вул. Пушкіна, 1.

Хуткія факты Спаса-Праабражэнскі сабор, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Thumb
Касцёл канонікаў латэранскіх у Слоніме, дрэварыт XIX ст.

Пабудаваны ў пачатку ХІХ ст. з цэглы на месцы касцёла канонікаў латэранскіх рэгулярных XVII ст., заснаванага ў 1635 годзе пінскім біскупам Яўхімам Гарбацкім і Я. С. Сапегам (старэйшы сын канцлера Л. І. Сапегі) з наданнем маёнтка Дарава. Верагодна, волю памерлага брата выканаў у 1650 годзе падканцлер вялікі літоўскі, староста слонімскі К. Л. Сапега. Кляштарны комплекс знаходзіўся на краі Рыначнай плошчы. Займаў квартал паміж вуліцамі Студэнцкай і Панасаўскай, уключаў мураваны касцёл Божага Цела, 2-павярховы жылы і аднапавярховы гаспадарчы карпусы, сад, агарод. Касцёл, пабудаваны ў рэнесансным стылі, меў шчытавы фасад, гранёную апсіду, бакавыя капліцы. Кляштар скасаваны ў 1832 годзе і зруйнаваны, касцёл быў перароблены пад Спаса-Праабражэнскі праваслаўны сабор.

Храм разбураны ў 1950-я гады, з 2000 г. аднаўляецца.

Remove ads

Архітэктура

Thumb
Помнік Леніну на плошчы і купал сабора з цыбулепадобнымі галоўкамі

Архітэктурна-стылёвай і кампазіцыйнай асновай храма з'яўляецца папярэдні барочны касцёл. Выцягнуты па падоўжанай планіровачнай восі крыжова-купальны храм з паўкруглай апсідай і бакавымі рызніцамі. Над сяродкрыжжам двухсхільных дахаў узведзены васьмігранны барабан, накрыты самкнутым сферычным купалам з цыбулепадобнай галоўкай у завяршэнні і адзначаны па вуглах такімі ж галоўкамі на васьмігранных шыях. Тарцы аб'ёмаў завершаны двух'яруснымі крапаванымі лапаткамі і барочнымі франтонамі. Фасад фланкіраваны чатырохграннымі выступамі вежаў з макаўкамі ў завяршэнні і вылучаны па цэнтры нізкім прамавугольным прытворам пад двухсхільным дахам. Бакавыя фасады расчлянёны высока ўзнятымі арачнымі праёмамі і пілонамі-контрфорсамі ў прасценках. Перад храмам узведзена трох'ярусная (васьмярык на 2 чацверыках) вежа-званіца, завершаная цыбулепадобным купалам.

Remove ads

Літаратура

  • Праваслаўныя храмы Беларусі / А. М. Кулагін, З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. — Мн., БелЭн, 2007. -стар. 369.
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Слонімскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 2004.— 752 с.

Спасылкі

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads