Спачынак

вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Спачы́нак[1] (трансліт.: Spačynak, руск.: Спочинок) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Жамчужненскага сельсавета. Размешчаны за 14 км на захад ад Баранавічаў, за 7 км ад чыгуначнай станцыі Палонка на лініі Баранавічы — Ваўкавыск.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Гісторыя

У 1909 годзе Спачынак — фальварак у Навамышскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні.

З 1921 года засценак у складзе Польскай Рэспублікі, у Навамышскай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства.

З 1939 года ў складзе БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Навамышскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 8 красавіка 1957 года ў Баранавіцкім раёне.

У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

Да 1985 года ўваходзіла ў склад Палонкаўскага сельсавета[2].

Remove ads

Насельніцтва

  • 3 двары, 22 жыхары (1909)
  • 3 дамы, 19 жыхароў (1921)
  • 97 жыхароў (1939)
  • 105 жыхароў (1959)
  • 36 двароў, 15 жыхароў (1998)
  • 15 гаспадарак, 36 жыхароў (2005)

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads