Спораўскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Спораўскі сельсавет
Remove ads

Спо́раўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Спорава.

Хуткія факты Спораўскі сельсавет, Краіна ...

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Здзітаўскі сельсавет у складзе Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Здзітава. У 1962 годзе ў склад сельсавета з адміністрацыйнага падпарадкавання Белаазёрскага пассавета перададзены 6 населеных пунктаў (Альшэва, Лісічыцы, Манявічы, Нівы, Ніўкі і Хрыса)[1]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Здзітаўскага сельсавета 2 населеныя пункты[2]. 18 студзеня 1988 года сельсавет перайменаваны ў Спораўскі, цэнтр перанесены ў вёску Спорава.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1932 чалавекі[3], з іх 95,7 % — беларусы, 2,9 % — рускія, 1,1 % — украінцы[4]; паводле перапісу 2019 года — 1522 чалавекі[5].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads