Спрайт

безалкагольны газаваны напой From Wikipedia, the free encyclopedia

Спрайт
Remove ads

Спрайт (англ. Sprite) — празрысты безалкагольны напой са смакам лімона і лайма, створаны кампаніяй The Coca-Cola Company. Спрайт выпускаецца з рознымі смакамі, уключаючы журавінавы, вішнёвы, вінаградны, апельсінавы, трапічны, імбірны і ванільны. Спрайт быў створаны ў першую чаргу, каб канкурыраваць з 7 Up.

Хуткія факты Спрайт, Тып ...
Remove ads

Гісторыя

Гандлёвая марка Sprite была ўпершыню створана каля 1955 года Т.К. Эвансам, х’юстанскім бутылятарам, які распаўсюджваў прадукцыю Coca-Cola, для лініі напояў са смакам клубніцы і апельсіна; правы на назву былі набыты кампаніяй The Coca-Cola Company ў 1960 годзе.[1]

Цытрынава-лаймавы напой, вядомы сёння як Спрайт, быў упершыню распрацаваны ў ФРГ у 1959 годзе пад назвай Fanta Klare Zitrone («Чыстая цытрынавая фанта») і быў прадстаўлены ў ЗША пад назвай Sprite ў 1961 годзе як канкурэнт 7 Up.[2]

Да 1980-х гадоў Спрайт заваяваў вялікую папулярнасць сярод падлеткаў.[3] У 1993 годзе маркетынгавае агенцтва Lowe and Partners па замове The Coca-Cola Company стварыла новы слоган англ. Image is nothing. Thirst is everything. Obey your thirst («Імідж — нішто, Прага — усё! Не дай сабе засохнуць!»)[4].

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads