Спіс кіраўнікоў Курпфальца
спіс артыкулаў у адным з праектаў Вікімедыя From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ніжэй прыведзены спіс кіраўнікоў Курпфальца.
Пфальцграфы Латарынгіі (915—1085)
Пфальц утварыўся з пфальцграфства Латарынгія, якое з'явілася ў X стагоддзі.
- Вігерых (каля 870 — каля 919), граф у Трыры ў 899 і 902, граф у Бідгау ў 902 і 909, граф у Ардэнгау, пфальцграф Латарынгіі з 915/916
- Годфрыд, граф Юліхгау, пфальцграф Латарынгіі (каля 940)
Дынастыя Эцоненаў
На працягу XI стагоддзя менавіта гэта дынастыя кіравала землям на абодвух берагах Рэйна.
Remove ads
Пфальцграфы Рэйнскія (1085—1356)
Пасля смерці Германа II, апошняга з дынастыі Эцоненаў, Пфальц страціў сваё ваеннае значэнне для Латарынгіі. Тэрыторыя пфальцграфства паменшылася да акруг вакол Рэйна, з тых часоў яное насіла назву Пфальцграфства Рэйнскае.
- Генрых II (1085—95)
- Зігфрыд I фон Орламюндэ (1095—1113)
- Готфрыд Кальвскі (1113—1129)
- Вільгельм фон Орламюндэ (1129—1140)
- Генрых IV Язаміргот (1140—1142)
- Герман III Штахлекскі (1142—1155)
Пфальцграф з дынастыі Гогенштаўфенаў
У 1156 годзе імператар Фрыдрых I Барбароса перадаў гэтыя землі ў спадчыннае валоданне свайму малодшаму брату Конраду.
Пфальцграфы з дынастыі Вельфаў
У 1195 годзе Пфальц перайшоў да дынастыі Вельфаў у выніку шлюбу Генрыха Вельфа з Агнесай, дачкой Конрада Гогештаўфена.
Пфальцграфы з дынастыі Вітэльсбахаў
У пачатку XIII стагоддзя, у выніку шлюбу Агнесы, дачкі Генрыха V і ўнучкі Конрада Гогенштаўфена і Ота, герцага Баварыі, тэрыторыя Пфальца перайшла да дынастыі Вітэльсбахаў, якія з'яўляліся герцагамі Баварыі. У выніку прадстаўнікі гэтай дынастыі былі нейкі час адначасова і герцагамі Баварыі, і пфальцграфамі. Розныя галіны дынастыі Вітэльсбахаў кіравалі Пфальцам да скасавання яго як самастойнай дзяржавы ў 1803 годзе і далей да 1918 года. З гэтага часу леў стаў геральдычным сімвалам гербаў Баварыі і Пфальца.
Пазней, у выніку падзелу тэрыторыі паміж спадчыннікамі Людвіга II у 1294, старэйшая галіна Вітэльсбахаў атрымала і Рэйнскае пфальцграфства, і тэрыторыі ў баварскім «Nordgau» (Баварыя на поўнач ад ракі Дунай) з цэнтрам у горадзе Амберг. Паколькі гэты рэгіён быў палітычна звязаны Рэйнскім пфальцграфствам, ён атрымаў назву «Верхні Пфальц» («Oberpfalz») у адрозненне ад «Ніжняга Пфальца», размешчанага на берагах Рэйна.
Па ўмовах пагаднення, заключанага ў Павіі ў 1329, імператар Людвіг IV, сын Людвіга II, вярнуў Пфальц сваім пляменнікам Рудольфу і Руперту.
Remove ads
Курфюрства Пфальц (1356—1777)
Паводле Залатой булы 1356 года, рэйнскі пфальцграф быў прызнаны адным са свецкіх курфюрстаў. З гэтага часу пфальцграф Рэйнскі звычайна называўся курфюрстам Пфальцкім (ням.: Kurfürst von der Pfalz).
З прычыны практыкі падзелу зямель паміж рознымі галін сям'і, у пачатку XVI стагоддзя малодшыя лініі Пфальцкіх Вітэльсбахаў прыйшлі да ўлады ў Зімерне, Кайзерслаўтэрне і Цвайбрукене ў Ніжнім Пфальцы і ў Нойбургу і Зульцбасе ў Верхнім Пфальцы. Курфюрства Пфальцкае з цэнтрам у Гайдэльбергу прыняло лютэранства ў 30-х гадах XVI стагоддзя і кальвінізм у 50-х гадах.
Першае курфюрства (1356—1648)
Другое курфюрства (1648—1777)
Remove ads
Курфюрства Баварыі і Пфальцграфства Рэйнскае (1777—1803)
Remove ads
Далейшая гісторыя рэгіёна
У 1806 годзе Бадэн стаў Вялікім Герцагствам. На Венскім кангрэсе ў 1814—1815 гадах левабярэжны Пфальц, павялічаны за кошт іншых абласцей, накшталт былога біскупства Шпаер, быў вернуты Вітэльсбахам і стаў фармальна часткай Каралеўства Баварыі ў 1816 годзе і пасля гэтага часу менавіта гэта вобласць стала пераважна вядомая як Пфальц. Вобласць заставалася часткай Баварыі да заканчэння Другой сусветнай вайны, калі была аддзелена і стала часткай новай федэральнай зямлі Рэйнланд-Пфальц.
Для паляпшэння артыкула пажадана |
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads