Спіс людзей, арыштаваных за рэдагаванне Вікіпедыі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Некаторыя рэдактары Вікіпедыі былі зняволеныя ўрадамі краін за ўклад у энцыклапедыю.

Беларусь

Марк Бернштэйн — беларускі рэдактар Вікіпедыі на рускай мове. Быў затрыманы 11 сакавіка 2022 года за парушэнне расійскага закона аб ваеннай цэнзуры ў 2022 годзе з-за рэдагавання артыкулаў Вікіпедыі пра расійскае ўварванне ва Украіну ў 2022 годзе і асуджаны на спачатку 15 дзён арышту, а пазней — на тры гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову[1][2][3].
Павел Пернікаў — удзельнік некалькіх раздзелаў Вікіпедыі (у тым ліку двух беларускіх). 7 красавіка 2022 года быў асуджаны на два гады калоніі ўзмоцненага рэжыму за допісы ў інтэрнэце, якія «дыскрэдытуюць Рэспубліку Беларусь», у тым ліку дзве праўкі ў Вікіпедыі пра палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі[4][5][6].
Максім Лепушэнка — адміністратар і бюракрат беларускай Вікіпедыі. Затрыманы 15 мая 2025 года ў рамах рэпрэсій, скіраваных супраць аўтараў і рэдактароў беларускай Вікіпедыі[7]. Прызнаны палітычным зняволеным[8].
Вольга Сітнік — адміністратарка беларускай Вікіпедыі і ўдзельніца іншых праектаў Вікімедыя. Некалькі разоў затрымлівалася з красавіка 2025 года. Разам з іншымі вікіпедыстамі праходзіць па невядомай крымінальнай справе[9]. Праваабарончымі арганізацыямі прызнана палітычнай звяволенай[10].
Remove ads
Саудаўская Аравія

Усама Халід (араб. أسامة خالد) — былы адміністратар арабскай Вікіпедыі з Саудаўскай Аравіі, у верасні 2020 года быў асуджаны да пяці гадоў пазбаўлення волі за «разгойдванне грамадскай думкі» і «парушэнне грамадскай маралі» шляхам унясення правак, «крытычных адносна пераследу палітычных актывістаў у краіне»[11]. Прысуд Халіду быў павялічаны да 32 гадоў у верасні 2022 года ў рамках кампаніі па падаўжэнні тэрмінаў зняволення палітычных зняволеных, аб гэтым паведамляюць Democracy for the Arab World Now і SMEX , ліванская няўрадавая арганізацыя[12][13].
Зіяд аль-Саф’яні (араб. زياد السفياني) — таксама былы адміністратар арабскай Вікіпедыі, таксама быў абвінавачаны ў «разгойдванні грамадскай думкі» і «парушэнні грамадскай маралі» праз унясенне правак, якія «крытыкуюць пераслед палітычных актывістаў у краіне». У верасні 2020 года яго асудзілі да васьмі гадоў пазбаўлення волі[11][12][13].
Remove ads
Сірыя
Басэль Хартабіль (араб. باسل خرطبيل) быў удзельнікам шэрагу праектаў з адкрытым зыходным кодам, разам з Вікіпедыяй; яго арышт у 2012 годзе, верагодна, быў звязаны з яго дзейнасцю ў інтэрнэце. Ён быў пакараны смерцю ў турме Адра каля Дамаска ў 2015 годзе[14]. У 2017 годзе некалькі арганізацый, у тым ліку Wikimedia Foundation, стварылі стыпендыю Bassel Khartabil Free Culture Fellowship у яго гонар. Яна была запушчана з трохгадовым абавязацельствам прасоўваць такія каштоўнасці, як адкрытая культура, радыкальнае распаўсюджванне, свабодныя веды, рэміксаванне, калабарацыі, мужнасць, аптымізм і чалавечнасць[15].
Гл. таксама
Зноскі
- Belarusian Blogger Handed Parole-Like Sentence(англ.). 2022-06-24. Архівавана з арыгінала 2022-06-25.
- Song, Victoria (2022-03-11). A top Wikipedia editor has been arrested in Belarus(англ.). Архівавана з арыгінала 2022-03-11.
- В Беларуси задержали Марка Бернштейна — активиста и популяризатора интернет-энциклопедии Wikipedia.org(руск.). 2022-03-11. Архівавана з арыгінала 2022-03-11.
- В Беларуси редактора "Википедии" приговорили к 2 годам колонии по статье о "дискредитации" страны [In Belarus, the editor of "Wikipedia" was sentenced to 2 years in prison under an article about "discrediting" the country]. Настоящее Время(руск.). 2022-04-07. Архівавана з арыгінала 2022-06-01. Праверана 2022-04-20.
- В Беларуси редактора "Википедии" приговорили к 2 годам колонии за правки в статьях о протестах [Wikipedia editor sentenced to 2 years in prison in Belarus for editing articles about protests]. Esquire (Russian edition)(руск.). 2022-04-07. Архівавана з арыгінала 2023-01-16. Праверана 2022-04-20.
- Редактора Википедии из Бреста приговорили к двум годам колонии за правки к статьям, "дискредитирующие Белоруссию" [Wikipedia editor from Brest sentenced to two years in prison for editing articles “discrediting Belarus”]. Fontanka.ru(руск.). 2022-04-07. Архівавана з арыгінала 2022-07-17. Праверана 2022-04-20.
- Затрымалі адміністратара беларускай Вікіпедыі Максіма Лепушэнку . Наша Ніва (17 мая 2025). Праверана 21 ліпеня 2025.
- Заява аб прызнанні чатырох чалавек палітычнымі зняволенымі . Вясна (17 чэрвеня 2025).
- Спецслужбы шукаюць фатографаў на мітынг Ціханоўскіх праз скрадзены акаўнт арыштаванай рэдактаркі Вікіпедыі . Наша Ніва (25 чэрвеня 2025). Архівавана з першакрыніцы 12 ліпеня 2025. Праверана 23 ліпеня 2025.
- Заява аб прызнанні 20 чалавек палітычнымі зняволенымі . Вясна (23 ліпеня 2025).
- Belanger, Ashley (2023-01-06). Wikipedia admin jailed for 32 years after alleged Saudi spy infiltration. Ars Technica [амерыканская англійская]. Архівавана з арыгінала 2023-01-19. Праверана 2023-01-16.
- Saudi Arabia 'infiltrated' Wikipedia to control content, activists say. Middle East Eye(англ.). 2023-01-05. Архівавана з арыгінала 2023-01-27. Праверана 2023-01-16.
- Bassel Khartabil: Syrian internet freedom activist 'executed'. BBC News [брытанская англійская]. 2017-08-02. Архівавана з арыгінала 2023-03-15. Праверана 2023-03-15.
- Maher, Katherine. Honoring our friend Bassel: Announcing the Bassel Khartabil Free Culture Fellowship (англ.) . Diff (11 жніўня 2017). Архівавана з першакрыніцы 3 лютага 2023. Праверана 15 сакавіка 2023.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads