Вольга Генадзеўна Сітнік

актывіст руху Вікімедыя From Wikipedia, the free encyclopedia

Вольга Генадзеўна Сітнік
Remove ads

Вольга Генадзеўна Сітнік (нар. 24 студзеня 1983(1983-01-24), Слуцк, Мінская вобласць) — беларуская вікіпедыстка. Адміністратарка беларускамоўнага раздзела Вікіпедыі. Аўтар тысяч артыкулаў і 200 тысяч правак. Некалькі разоў затрымлівалася з красавіка 2025 года. Разам з іншымі вікіпедыстамі праходзіць па невядомай крымінальнай справе. Праваабарончымі арганізацыямі прызнана палітычнай зняволенай.

Хуткія факты Вольга Генадзеўна Сітнік, Род дзейнасці ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзілася і расла ў Слуцку[1]. Вучылася ў школе № 10 імя С. Ф. Рубанава. У 2005 годзе скончыла факультэт інфармацыйных тэхналогій і робататэхнікі БНТУ па спецыяльнасці «робататэхніка»[2].

Актыўна ўдзельнічае ў Вікіпедыі з 2009 года пад псеўданімам «Хомелка». У 2010 годзе атрымала статус адміністратара раздзела[3]. У асноўным піша пра гісторыю і культуру Беларусі, вядомых асоб, помнікі архітэктуры, жывёльны і раслінны свет[1]. Больш за два дзясяткі артыкулаў яе аўтарства былі адзначаны статусам «добрых» ці «выдатных»[3]. Аўтар тысяч артыкулаў і сотні тысяч правак[2][4]. Прадстаўляла беларускую Вікіпедыю на Вікіманіі-2014 у Лондане[1].

Акрамя Вікіпедыі таксама ўдзельнічае ў Вікікрыніцах і Вікісховішчы[1].

Пераслед

17 красавіка 2025 года Вольга перастала выходзіць на сувязь і правіць артыкулы. Яна была затрымана, але пазней адпушчана дадому. 7 мая Вольгу зноў затрымалі і змясцілі на 10 сутак на Акрэсціна[5][6]. Сутнасць абвінавачанняў застаецца невядомай. Сітнік праходзіць па крымінальнай справе з іншымі адміністратарамі беларускай Вікіпедыі, якія аказаліся за кратамі. У чэрвені 2025 года з захопленага сілавікамі акаўнта Вольгі ў Тэлеграме дасылаліся розныя паведамленні ў чатах беларускай дыяспары пра пошук фатографаў на пратэсныя акцыі[4]. 23 ліпеня 2025 года беларускімі праваабарончымі арганізацыямі была прызнана палітычнай зняволенай[7].

Remove ads

Асабістае жыццё

Замужам[1]. Мае трох дзяцей: старэйшую дачку Ганну і двух малодшых двайнятак[1][2]. На момант затрымання ў 2025 годзе ўсе яны былі непаўналетнімі[8].

Гл. таксама

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads