Спіс найбліжэйшых зорак

спіс артыкулаў у адным з праектаў Вікімедыя From Wikipedia, the free encyclopedia

Спіс найбліжэйшых зорак
Remove ads

У гэты спіс найбліжэйшых да Зямлі зорак, адсартаваны ў парадку павелічэння адлегласці, увайшлі зоркі размешчаныя ў радыусе 5 пк (16,308 св. года) ад Зямлі. Уключаючы Сонца, у наш час вядомыя 57 зорных сістэм, якія могуць знаходзіцца ў межах гэтай адлегласці. Гэтыя сістэмы ўтрымліваюць агулам 64 зоркі і 13 карычневых карлікаў.

Thumb
Чырвоны карлік — найбольш распаўсюджаны тып зорак у наваколлі Сонца. Малюнак мастака, які адлюстроўвае зорку SO25300.5+165258

Зоркі і карычневыя карлікі, бачная зорная велічыня якіх перавышае 6,5m, і якія, такім чынам, звычайна нельга ўбачыць няўзброеным вокам[1], паказаны на шэрым фоне. Іх спектральныя класы прыведзены на фоне колеру гэтых класаў. (Гэтыя колеры ўзяты з назваў спектральных тыпаў і не адпавядаюць назіраным колерам зорак і карычневых карлікаў.) Некаторыя значэнні паралаксу і адлегласці былі атрыманы Кансорцыумам па даследаванні найбліжэйшых зорак (англ.: Research Consortium on Nearby Stars, RECONS) і могуць з'яўляцца вынікамі толькі папярэдніх вымярэнняў[2].

У спіс патрапілі толькі 3 зоркі 1-й велічыні: α Цэнтаўра, Сірыус і Працыён. Яшчэ адна яркая блізкая зорка — Альтаір — знаходзіцца на адлегласці 5,14 пк ад Сонца (прыкладна 16,8 св. года). Таксама ў табліцу не патрапіла блізкая патройная сістэма 40 Эрыдана, размешчаная на адлегласці 5,04 пк.

Remove ads

Спіс

Больш інфармацыі Зорная сістэма, Зорка ці карычневы карлік ...
Remove ads

Карта

На прыведзенай ніжэй карце паказаны 32 зорныя сістэмы, размешчаныя ў межах 14 св. гадоў ад Сонца, уключаючы і само Сонца. Падвойныя і патройныя зоркі паказаны ў выглядзе слупка з зорак, што не адпавядае іх сапраўднаму размяшчэнню. Зоркі размаляваны ў адпаведнасці з іх спектральным тыпам, гэтыя колеры могуць не супадаць з фактычнымі колерамі зорак. Большасць зорак на гэтай карце не бачныя няўзброеным вокам[1].

Thumb
Remove ads

Гл. таксама

Заўвагі

  1. Значэнні паралаксаў уяўляюць сабой сярэдняе ўзважанае значэнняў, атрыманых з прыведзеных крыніц, а таксама вымярэнняў, праведзеных у рамках праграмы RECONS.
  2. Значэнні адлегласцей атрыманы са значэнняў паралаксаў.
  3. Мае 8 планет і прынамсі 5 карлікавых планет.
  4. Мінус у перыгеліі, плюс — у афеліі.
  5. Прамое ўзыходжанне змяняецца ад 0г да 24г, схіленне — у межах ±23° 26 21,448.
  6. Мае адну планету, існаванне яшчэ адной пакуль не пацверджана.
  7. Упершыню дакладнае значэнне трыганаметрычнага паралаксу для гэтай сістэмы атрымана ў рамках праграмы RECONS.
  8. Мае 3 планеты, адна з якіх, магчыма, зямнога тыпу.
Remove ads

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads