Карлікавая планета

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ка́рлікавая планета — нябеснае цела ў Сонечнай сістэме, якое адпавядае наступным чатыром умовам[1][2]:

  • круціцца па арбіце вакол Сонца;
  • мае дастатковую масу для таго, каб пад дзеяннем сіл гравітацыі падтрымліваць гідрастатычную раўнавагу і мець шарападобную форму;
  • не можа расчысціць прастору каля сваёй арбіты ад іншых аб’ектаў;
  • не з’яўляецца спадарожнікам планеты.

Гэты тэрмін быў прыняты МАС 24 жніўня 2006 года ў рамках больш дэталёвай класіфікацыі цел, якія абарачаюцца вакол Сонца, на 3 катэгорыі. Целы, досыць вялікія для таго, каб ачысціць арбіту вакол сябе, вызначаныя як планеты, а недастаткова вялікія, каб дасягнуць нават гідрастатычнай раўнавагі, — малымі целамі Сонечнай сістэмы. Зыходзячы з азначэння, катэгорыя карлікавых планет з’яўляецца самастойнай катэгорыяй, а не падмноствам катэгорыі планет. Таксама тэрмін карлікавая планета не адносіцца да іншых планетных сістэм[3].

Remove ads

Спіс карлікавых планет

МАС афіцыйна назваў тры целы, якія адразу атрымалі класіфікацыю карлікавых планет[4]. Тэрмін «карлікавая планета» варта адрозніваць ад паняцця «малая планета», якім называюць таксама і астэроіды. Афіцыйна тэрмін «малая планета» больш не выкарыстоўваецца, застаючыся данінай гісторыі.

Больш інфармацыі Назва, Нумар па MPC ...

* Значэнне ў параўнанні з Зямлёй.

Remove ads

Іншыя кандыдаты

Дадаткова, існуюць некалькі цел, якія патэнцыяльна могуць кваліфікавацца як карлікавыя планеты. З такіх аб’ектаў у табліцы ніжэй пералічаныя тыя, чый дыяметр большы ці найбольш імаверна большы за 750 км:

Больш інфармацыі Назва, Катэгорыя ...

Статус Харона, які раней разглядаўся як спадарожнік Плутона, застаецца нявызначаны, бо ў цяперашні час няма дакладнага азначэння па размежаванні планет са спадарожнікам ад падвойных карлікавых планетных сістэм. Праект рэзалюцыі (5)[3], апублікаваны МАС, указвае, што Харон павінен разглядацца як планета, таму што:

  1. Харон сам па сабе адпавядае крытэрыям па памерах і форме для статусу планеты (у тэрмінах апошняй рэзалюцыі — для статусу карлікавай планеты).
  2. Харон, па прычыне яго вялікай масы ў параўнанні з Плутонам, абарачаецца з Плутонам вакол агульнага цэнтра мас, размешчанага ў космасе паміж Плутонам і Харонам, а не вакол кропкі ўнутры Плутона.

Гэтага азначэння, аднак, няма ў канчатковым рашэнні МАС. Невядома таксама, ці з’явіцца яно ў будучыні. Калі падобнае азначэнне не будзе ўхвалена, Харон будзе разглядацца як карлікавая планета.

Другі, трэці і чацвёрты найбуйнейшыя аб’екты ў поясе астэроідаў (Веста, Палада і Гігея) павінны будуць класіфікавацца як карлікавыя планеты, калі акажацца, што іх форма вызначаецца гідрастатычнай раўнавагай. Да цяперашняга часу гэта пераканаўча не даказана[6].

Remove ads

Памер і маса карлікавых планет

Ніжняя і верхняя граніцы памеру і масы карлікавых планет не ўказаныя ў рашэнні МАС. Няма строгіх абмежаванняў на верхнія граніцы, і аб’ект большы ці масіўнейшы чым Меркурый з неачышчанымі абласцямі арбіты можа класіфікавацца як карлікавая планета.

Ніжняя граніца вызначаецца паняццем гідрастатычна раўнаважнай формы, аднак памер і маса аб’екта, які дасягнуў такой формы, невядомыя, і эмпірычныя назіранні наводзяць на думку, што могуць моцна адрознівацца ў залежнасці ад саставу і гісторыі аб’екта. Першакрыніца папярэдняга рашэння МАС, якое вызначае гідрастатычна раўнаважную форму, прымяняецца «да аб’ектаў з масай больш 5 × 1020 кг і дыяметрам больш 800 км»[3], аднак гэта не ўвайшло ў канчатковае рашэнне 5A, якое было ўхвалена.

Па меркаванні некаторых астраномаў, новае паняцце азначае з’яўленне яшчэ 45 новых карлікавых планет[7][8].

Зноскі

  1. Паводле азначэння Міжнароднага астранамічнага саюза (МАС), афіцыйнай навуковай арганізацыі па астранамічных найменнях і класіфікацыі.
  2. Draft Resolution 5 for GA-XXVI: Definition of a Planet(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 22 жніўня 2006. Праверана 20 сакавіка 2011.
  3. IAU 2006 General Assembly: Result of the IAU Resolution votes(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 25 кастрычніка 2007. Праверана 20 сакавіка 2011.
  4. Brown, M. E. et al. 2006. Satellites of the Largest Kuiper Belt Objects. Astrophysical Journal, 639:L43—L46 More accurate work based on Dysnomia’s orbit in preparation.
  5. Three new planets may join solar system. New Scientist (16 жніўня 2006).
  6. Nine Planets Become 12 with Controversial New Definition. Space.com (16 жніўня 2006).
  7. Michael E. Brown.. What makes a planet? (16 жніўня 2006).
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads