Планеты зямной групы

From Wikipedia, the free encyclopedia

Планеты зямной групы
Remove ads

Плане́ты зямно́й гру́пы — 4 планеты Сонечнай сістэмы: Меркурый, Венера, Зямля і Марс[1]. Па будове і саставу да іх блізкія некаторыя каменныя астэроіды, напрыклад, Веста.

Thumb
Планеты зямной групы. Маштаб памераў планеты захаваны, адлегласцяў — не

Асноўныя характарыстыкі

Планеты зямной групы маюць высокую шчыльнасць і складаюцца пераважна з сілікатаў і металічнага жалеза (у адрозненне ад газавых планет і каменна-ледзяных карлікавых планет, аб'ектаў пояса Койпера і аблокі Оарта). Найбольшая планета зямной групы — Зямля — больш чым ў 14 разоў саступае па масе найменш масіўнай газавай планеце — Урану, але пры гэтым прыкладна ў 400 разоў масіўней найбольшага вядомага аб'екта пояса Койпера.

Планеты зямной групы складаюцца галоўным чынам з кісларода, крэмнія, жалеза, магнію, алюмінія і іншых цяжкіх элементаў.

Усе планеты зямной групы маюць наступную будову:

  • у цэнтры ядро з жалеза з прымешкай нікеля.
  • мантыя, складаецца з сілікатаў.
  • кара, якая ўтварылася ў выніку частковага плаўлення мантыі і якая таксама складаецца з сілікатных парод, але ўзбагачаная несумяшчальнымі элементамі. З планет зямной групы кары няма ў Меркурыя, што тлумачаць яе разбурэннем у выніку метэарытнай бамбардзіроўкі. Зямля адрозніваецца ад іншых планет зямной групы высокай ступенню хімічнай дыферэнцыяцыі рэчыва і шырокім распаўсюджаннем гранітаў у кары.

Дзве дальнія з планет зямной групы (Зямля і Марс) маюць спадарожнікі і (у адрозненне ад усіх планет-гігантаў) ніводная з іх не мае кольцаў.

Remove ads

Экзапланеты зямнога тыпу

Thumb
Планета зямнога тыпу падчас фарміравання (малюнак мастака)

Лічыцца, што землепадобныя планеты найбольш спрыяльныя для ўзнікнення жыцця, таму іх пошук прыцягвае пільную ўвагу грамадскасці. Так у снежні 2005 года вучоныя з Інстытута касмічных навук (Пасадэна, Каліфорнія) паведамілі пра выяўленне падобнай на Сонца зоркі, вакол якой меркавана фармуюцца скалістыя планеты [2]. У далейшым былі выяўлены планеты, якія толькі ў некалькі разоў масіўней Землі і, верагодна, павінны мець цвёрдую паверхню.

Прыкладам экзапланеты зямнога тыпу можа служыць звышзямля. У наш час (на кастрычнік 2009 года) знойдзена 28 звышземляў.

Remove ads

Гл. таксама

Зноскі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads